viasna on patreon

Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-09-01T22:20:21+0300 2020-09-14T15:12:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/10-ikonka_padcast.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Самы незалежны суд — у Беларусі", — так заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня, падчас размовы са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

А вось што кажуць людзі, якіх судзілі:

"Суд доўжыўся каля пяці хвілін",

"Падчас суда я не зразумеў, па якім артыкуле мяне судзяць",

"Падчас суда я не зразумеў, што знаходжуся на судзе",

"У пратаколе быў падроблены мой подпіс",

"Над мною правялі два суды. Таму што падчас затрымання, пазначанага ў пратаколе, я [машыніст электрацягніка] вёў электрычку ў Пухавічы, што пацвярджаецца рабочай дакументацыяй. Таму яны змянілі пратакол —  проста карэктарам на калідоры выправілі",

"Ужо пасля таго, як мяне вызвалілі, я даведалася, што аказваецца мне прысудзілі 20 сутак".

Усё гэта — расповяды людзей, якіх судзілі наўпрост на Акрэсціна. А затрыманыя яны былі 9 —12 жніўня, падчас акцый пратэсту. Не кожны з затрыманых сапраўды прымаў у іх удзел. Але вінаватымі прызналі ўсіх.

У дзясятым выпуску падкаста прапануем вам зазірнуць за сцены Акрэсціна і судовай сістэмы Беларусі.


* "Акрэсціна" — так у народзе называюць месца, дзе знаходзіцца ІЧУ і ЦІП г. Мінска (адрас: зав. 1-й Акрэсціна, 36 і 36а). Менавіта там над затрыманымі 9 — 12 жніўня праходзілі катаванні і бесчалавечнае абыходжанне.


Слухайце выпуск падкаста на Soundcloud. А таксама тут: 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com

Іншыя цікаавыя выпускі падкаста: 

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? —Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

У Беларусі ўдзел у мірных сходах багаты рэпрэсіямі. Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы і як варта сябе паводзіць? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста.

Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства