viasna on patreon

Сабралі інфармацыю пра загінулых пад час масавых акцый пратэсту

2020 2020-09-02T11:54:00+0300 2020-09-02T12:44:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/taraikouski-razvitanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

У перыяд з 9 жніўня, калі ў Беларусі адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, прадстаўнікі сілавых структур прымянялі жорсткія, з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, дзеянні па разгоне грамадзян. У выніку жорсткіх затрыманняў і наўмыснага збіцця пратэстоўцаў пацярпелі сотні людзей. Прэ гэтым выкарыстоўваліся гумовы кулі, светла-шумавыя гранаты і табельная зброя. Як мінімум, тры ўдзельнікі пратэстаў загінулі ў выніку прымянення да іх зброі або неаказання своечасовай медыцынскай дапамогі.

Аляксандр Тарайкоўскі

Момант забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Скрын-шот з відэа
Момант забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Скрыншот з відэа

Загінуў у Мінску на станцыі метро «Пушкінская» 10 жніўня. Афіцыйна ў МУС заяўлялі, што ў яго руках выбухнуў невядомы прадмет. Паводле відэакрыніц, быў забіты на месцы. У пасведчанні аб смерці 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага напісана, што асноўная прычына смерці — адкрытая рана грудной клеткі: мужчына загінуў ад масавай страты крыві.

Генадзь Шутаў

shutau-2020.jpg
Месца забойства Генадзя Шутава. Фота: БелСАТ

19 жніўня ў вайсковым шпіталі Менску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Яго паранілі ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў. МУС прызнала факт забойства. Стрэлы зроблены з табельнай баявой зброі.

Па афмцыйнай версіі Шутаў нібыта напаў на міліцыянта і адзін з іх зрабіў папяраджальныя стрэлы ў паветра, а потым хацеў патрапіць у плячо, а ў выніку патрапіў у галаву.

Аляксандр Віхор

Затрыманне Аляксандра Віхора ў Гомелі. Скрыншот з відэа
Затрыманне Аляксандра Віхора ў Гомелі. Скрыншот з відэа

У Гомлі 12 жніўня памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога амапаўцы затрымалі 9 жніўня. У пасведчанні аб смерці, якое атрымалі родныя, напісана, што прычына смерці высвятляецца. 25-гадовы гамяльчук Аляксандар Віхор памёр у шпіталі, куды яго даставілі з аўтазаку ў нядзелю.

У хлопца былі праблемы з сэрцам. Пасля доўгага знаходжання ў душнай машыне ён паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне, але амапаўцы не звярнулі на гэта ўвагі.

У сродках масавай інфармацыі паведамляецца і пра іншыя выпадкі гібелі людзей у перыяд шматлікіх акцый і іх разгону. Аднак казаць, што іх смерць звязаная з дзеяннямі сілавікоў, пакуль не выпадае – дзеля гэтага павінны быць дакладныя доказы.

Мікіта Крыўцоў

kryucoy-2020.jpg
Пад час пахаванні Мікіты Крыўцова. Фота: Рэгіянальная газета.

1992 года нараджэння. Ён з Вілейкі, жыў нейкі час у Маладзечне, сям'я жыве ў Жодзіне. Жонка зніклага паведамляла праваабаронцам, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў адным з Рэспубліканскіх цэнтраў РНПЦ (неўралогіі і нейрахірургіі). Там яго адшукаць не ўдалося. 22 жніўня 28-гадовага Мікіту Крыўцова знайшлі нежывым у лесе ў Партызанскім раёне Менску. Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Паводле сваякоў, раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам. Паводле паведамлення Следчага камітэту, Мікіта Крыўцоў задушыўся, слядоў крымінальнага характару на целе не было. 

Цела Мікіты ў моргу было агледжанае ў прысутнасці незалежнага эксперта, адваката і бацькі. Але стан цела не дазволіў выявіць візуальныя пашкоджанні. СК праводзіць праверку па факце смерці, чакаюцца вынікі афіцыйнай экспертызы.

Арцём Парукаў

parukau-2020.jpg
Арцём Парукаў. Фота з сацыяльных сетак.

16 жніўня ўначы на Партызанскім праспекце ў Мінску загінуў 19-гадовы Арцём Парукаў, афіцыйна яго збіў аўтамабіль “Рэно”. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ. Яго сваякі не ведаюць, ці сапраўды ён удзельнічаў у масавых акцыях у той дзень. Яны не вераць у версію смерці хлопца, якую выклала міліцыя. 

Праваабаронцы ўважліва ставяцца да падобнай інфармацыі і па меры магчымасці правяраюць выпадкі трагічнай гібелі людзей пад час масавых акцый пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства