viasna on patreon

У кампаніі PandaDoc ператрус - яе заснавальнік дапамагае сілавікам кінуць працу

2020 2020-09-02T12:20:21+0300 2020-09-02T12:20:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikado.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Мікадо. Фота:dev.by

Мікіта Мікадо. Фота:dev.by

Як паведамляюць супрацоўнікі кампаніі і Telegram-канал "Матолькопомогі", у менскім офісе кампаніі PandaDoc супрацоўнікі ДФР праводзяць ператрус.

Па інфармацыі kyky.org на канале «МотолькоПомоги» з'явілася паведамленне асабіста ад фаундера кампаніі Мікіты Мікадо: «У наш менскі офіс прыйшоў дэпартамэнт па фінансавых расследаваньнях. Забралі дырэктара".

Таксама чытач KYKY паведаміў нам: "у шэрагу супрацоўнікаў PandaDoc праводзяцца ператрусы па месцы жыхарства".

Нагадаем, яшчэ 12 жніўня Мікіта запісаў зварот да беларускіх сілавікоў. Ён паклікаў іх перайсці на "светлы бок" і прапанаваў сваю дапамогу – тады, магчыма, супрацоўнікі органаў "перастануць збіваць жанчын і весці вайну з уласным народам". А пасля дапамог стварыць ініцыятыву Protect Belarus, на дапамогу якой ужо разлічваюць больш за 400 экс. або будучых экс-сілавікоў. Цяпер Мікіта жыве не ў Беларусі, а ў Лондане, але ўзяў адпачынак, каб дапамагаць землякам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства