viasna on patreon

Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня Дапоўнена

2020 2020-09-03T07:40:48+0300 2020-09-03T16:28:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/veterinarnaya_akademiya_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Фота: TUT.BY

Затрыманне студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Фота: TUT.BY

У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

Мінск. Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту працягвалі мітынгаваць і 2 верасня, нягледзячы на супрацьдзеянне амапу. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі студэнтаў. Сярод затрыманых – студэнт Віктар Кузьмінчук.

Сёння ўвечары ў сталіцы былі затрыманыя:

  • Лілія Субач - на пр-це Незалежнасці
  • Андрэй Лісаў - каля ГЦ "Рыга"
  • Юрый Мельнікаў - каля ГЦ "Рыга"
  • Мікалай Выдра - каля ГЦ "Рыга"
  • Антон Палякоў - у Новай Баравой
  • Антон Баразна
  • Алена Кароль - у Чыжоўцы
  • Аляксей Беластоцкі - каля ст.м. Пушкінская
  • Станіслаў Шаховіч

Паведамляецца пра затрыманне былых тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно. Прычыны затрымання, а таксама, што за сілавыя ведамствы да гэтага спрычыніліся — пакуль невядома, паведамляе tut.by.

Сілавікі амаль на гадзіну затрымалі фотакарэспандэнта партала TUT.by Вадзіма Заміроўскага, які працаваў на акцыі каля станцыі мінскага метрапалітэна "Пушкінская", дзе 10 жніўня загінуў удзельнік пратэстаў Аляксандр Тарайкоўскі.

Віцебск. На акцыі пратэсту студэнтаў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі былі затрыманыя двое юнакоў, іншыя разышліся. Празвішчы пакуль невядомыя.

У Бабруйску затрымалі Кацярыну Корзун, якая збірала подпісы за адкліканне дэпутатаў. Каля 17-й гадзіны яна паспела патэлефанаваць сябру і сказаць, што яе вязуць у РАУС. Цяпер тэлефон дзяўчыны недасяжны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства