viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-09-08T15:17:05+0300 2020-10-01T14:32:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 8 верасня:

Падзея: У Мінску затрыманы журналіст-фрылансер Арцём Сізінцаў, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя. Як яго шукалі і чаму ў выніку ён трапіў у Жодзіна?

Тым часам над затрыманай журналісткай-фрылансеркай Настай Захарэвіч правялі суд праз відэаканферэнцсувязь, вынікам чаго стаў арышт у 7 сутак. Як гэта было?

Асоба: Асабісты досвед мінчука Ігната нібы адлюстроўвае тое, што адбываецца агулам ў краіне. 10 жніўня ён бачыў, як светашумавой гранатай адарвала нагу маладому хлопцу. А 26 жніўня Ігнату самому давялося праехацца ў аўтазаку, “сцены якога дагэтуль не адмылі ад крыві”.

Каментар эскперта: Разам з праваабаронцам магілёўскай філіі Вясны Аляксеем Колчыным прасочым, што ж адбывалася ў Магілёве з 9 па 13 жніўня і ці адрозніваецца градус рэпрэсій у  параўнанні з мінскім сцэнаром.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта KRIWI.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2020-09-08_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства