viasna on patreon

Максім Знак, Ілля Салей, Марыя Калеснікава затрыманыя ў межах крымінальнай справе Дапоўнена

2020 2020-09-09T09:14:07+0300 2020-09-09T17:42:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikava-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сілавікі ў пад'ездзе Марыі Калеснікавай.

Сілавікі ў пад'ездзе Марыі Калеснікавай.

Сябра Прэзідыума КР Беларусі юрыст Максім Знак ранкам 9 верасня паспеў напісаць прадзюсару "Эхо Москвы" паведамленне са словам "маскі”. Зараз з ім не могуць звязацца яго памочнікі.

Пазней на сайце “Эхо Москвы” з’явілася кароткая інфармацыя аб тым што тэлефон Знака адключаны:

 "Сябра Прэзідыума беларускага апазіцыйнага Каардынацыйнага савета Максім Знак раніцай у аўторак перастаў выходзіць на сувязь. Мабільны тэлефон Знака адключаны, званкі ў мэсэнджарах яму не праходзяць. Таксама Знак не выйшаў у анансаваны  эфір радыёстанцыі "Эхо Москвы".

Ягоны паплечнік, апазіцыянер Павел Латушка заявіў "Інтэрфаксу", што меў зносіны са Знакам напярэдадні ноччу.

Максім Знак. Фота: TUT.BY

"Апошні раз мы размаўлялі каля 12: 00 ночы. З тых часоў больш не звязваліся", - сказаў Латушка.

znak-zatrymanne.jpg
Фота магчымага затрымання Максіма Знака. Фота з Тэлеграм-канала МатолькаДапамажы

Як перадае карэспандэнт TUT.BY з месца падзей, у штаб прэсу не пускаюць, але ў памяшканні знаходзяцца людзі, якія, мяркуючы па ўсім, нешта ламаюць.

Адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі расказаў Tut.by, што справай займаецца Следчы камітэт. 

«Следчы камітэт праводзіць працэсуальныя дзеянні, прычыны і падставы невядомыя. Цяпер у Максіма Знака дома плануецца вобшук», — сказаў Лаеўскі.

Паведамляецца, што супраць Максіма Знака  нібыта распачалі крымінальную справу за «заклікі да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы". 

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ператрусы праходзяць па месцы жыхарства Марыі Калеснікавай і ў кватэры юрыста Іллі Салея.

Сілавікі ў балаклавах і грамадзянскім адзенні не даюць увайсці ў пад’езд Калеснікавай  і падыйсці да дзвярэй у кватэру. Кажуць, што праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе тэлеграм-канал Еўрарадыё.

М
Меркаванае затрыманне Іллі Салея.

Невядомыя асобы спрабуюць патрапіць у кватэру да Святланы Алексіевіч. 

"Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобуса таксама стаяць. Дайце пайду збяруся", сказала Свабодзе Святлана Алексіевіч па тэлефоне.

Таксама адбыўся вобшук у офісе штаба Віктара Бабарыкі. Вядома, што былі канфіскаваная тэхніка і дакументы. Дзверы апячаталі штампамі Следчага камітэта.

shatab_babaryka.jpeg
Фота: TUT.BY

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што вобшукі ў Іллі Салея і Максіма Знака абываліся ў сувязі з крымінальнай справай па ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса ("Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт"). Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтральным апараце Следчага камітэта.

Днём 9 верасня стала вядома, што Марыя Калеснікава арыштаваная і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Пра гэта паведаміў TUT.BY бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў

"Кіраўнік следчай групы Галоўнага следчага ўпраўлення СК Васілюк патэлефанаваў мне і паведаміў, што яна арыштаваная. Прапанаваў прывезці перадачу", — сказаў Калеснікаў.

Пазней стала вядома, што Марыя Калеснікава знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь). Пра гэта TUT.BY распавяла адвакат затрыманай Людміла Казак.

Таксама стала вядома, што Максім Знак знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 361 КК. Пра гэта яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі пацвердзіў БелаПАН.

Следчы Камітэт таксама паведамілі, што юрыст Ілля Салей таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па гэтай справе.

"У дачыненні да падазраваных Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы Ілля Салей. У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў па крымінальнай справе", заявілі ў ведамстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства