viasna on patreon

Вызваліць Іллю Салея і Максіма Знака, спыніць пераслед юрыстаў і адвакатаў!

2020 2020-09-12T09:12:33+0300 2020-09-12T09:19:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znak-salej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Илья Салей и Максим Знак. Фото: officelife.media

Илья Салей и Максим Знак. Фото: officelife.media

Больш за 60 міжнародных праваабарончых, адвакацкіх і юрыдычных арганізацый падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з затрыманнем беларускіх адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака.

Прадстаўнікі шырокага сектара грамадскіх арганізацый больш за дваццаці краін свету выказваюць глыбокае абурэнне затрыманнем 9 верасня 2020 года ў Беларусі адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака ў рамках палітычна-матываванай крымінальнай справы і лічаць гэта грубым умяшальніцтвам у магчымасць свабоднага і бесперашкоднага ажыццяўлення іх прафесійнай юрыдычнай дзейнасці і права на выказванне адвакатамі свайго прафесійнага меркавання, гарантаваных міжнародна-прававымі стандартамі. Дадзеная сітуацыя з'яўляецца прамым следствам мноства праблем і парушэнняў у галіне ажыццяўлення права на абарону і функцыянавання адвакатуры ў цэлым у Рэспубліцы Беларусь, на якія ўжо не раз звярталі ўвагу як міжнародныя арганізацыі, так і прадстаўнікі адвакацкай супольнасці.

Яны патрабуюць ад уладаў Рэспублікі Беларусь:

  • неадкладнага вызвалення адвакатаў Максіма Знака і Іллі Салея і захавання міжнародна-прававых гарантый незалежнасці адвакацкай дзейнасці і рэалізацыі права на абарону;
  • спынення пераследу юрыстаў і адвакатаў, якія, рэалізуючы канстытуцыйнае права на свабоднае выказванне меркаванняў і перакананняў, выказваюць сваё меркаванне ў рамках прафесійнай дзейнасці;
  • няўхільнага захавання палажэння арт. 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: «кожны мае права для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, грамадскіх аб'яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянамі.

Поўны тэкст Адкрытай заявы на рускай мове:

Вызваліць Іллю Салея і Максіма Знака, спыніць пераслед юрыстаў і адвакатаў!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства