viasna on patreon

Лагойск: траіх жыхароў будуць судзіць на падставе сюжэту «Еўраньюс»

2020 2020-09-12T12:30:48+0300 2020-09-12T12:32:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lagoiski-sud.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Лагойскага раёна. Фота: onliner.by

Суд Лагойскага раёна. Фота: onliner.by

Траіх жыхароў Лагойску збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 6 верасня, паказанай на канале «Еўраньюс». Паводле суразмоўцаў Tut.by, двое зь іх ужо пад вартай.

Аксану Бароўскую хочуць прыцягнуць да адказнасці паводле артыкулу 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у масавай акцыі. Падставай стаў сюжэт «Еўраньюс», у якім яна дала кароткае інтэрвію, паведамляе Радыё Свабода.

9 верасня яе выклікалі ў міліцыю з нагоды канфлікту з былым начальнікам — дырэктарам мясцовага Дому творчасці. Будынак, дзе займаюцца дзеці, знаходзіцца ў аварыйным стане. Калі яна пачала пра гэта казаць, ён паскардзіўся праваахоўнікам — маўляў, пагражала яго жыццю фразай «беражыце сваё здароўе».

11 верасня яна павінна была зноў наведаць аддзяленне з нагоды канфлікту, аднак аказалася, што ёй ставіцца ў віну яшчэ і ўдзел у масавай акцыі. Адвакат Андрэй Цітоў расказаў, што яму і падабароннай прадэманстравалі сюжэт, які стаў падставай для адміністратыўнага працэсу. Сказалі, што матэрыялы паступілі з Менска.

Па словах юрыста, суд над Аксанай Бароўскай адбудзецца бліжэйшым часам. Дзяўчыну ня сталі заключаць пад варту, а вось Віталю Ціхановічу пашанцавала менш: ён быў затрыманы 11 верасня і змешаны ў ІЧУ Лагойскага РАУС. Як распавяла адвакатка Святлана Конава, на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на аснове таго самага відэа з «Еўраньюс». Ён таксама даваў інтэрвію.

Акрамя Бароўскай і Ціхановіча, у ІЧУ знаходзіцца яшчэ адзін жыхар Лагойска Руслан Драздовіч. Ён хоць і не даваў інтэрвію «Еўраньюс», але быў заўважаны ў кадры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства