viasna on patreon

У Мінску і Брэсце супраць дэманстрантаў сілавікі выкарысталі спецтэхніку. Што вядома пра гэта? Відэа Дапоўнена

2020 2020-09-13T18:22:34+0300 2020-09-13T19:54:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202027.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты. 

Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.

У МУС патлумачылі, навошта ў Брэсце ўжылі вадамёт. Вось што піша ведамства:

"Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжавання вадзілі карагоды, спявалі песні і выкрыквалі розныя лозунгі.

Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства блакавалі рух грамадскага транспарту, стварылі рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам.

З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт".

Адначасова "Наша Ніва" і Еўрарадыё паведамілі, што ў Драздах дэманстрантаў разганялі святлошумавымі гранатамі. Ці ёсць пацярпелыя ад выбухаў, пакуль невядома. Але МУС абвяргае інфармацыю аб выкарыстанні сілавікамі святлошумавых гранат, піша РИА-Новости

«Мы не можам пацвердзіць інфармацыю аб выкарыстанні святлошумавых гранату ў Мінску. "Эўрарадыё" размясціла фэйкавую інфармацыю ў сетцы інтэрнэт пра гэта»,заявіла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава

Таксама СМІ паведамлялі, што ў раёне вуліцы Нававіленскай, калі паміж пратэстоўцамі і амапаўцамі было прыкладна 50 метраў, з боку міліцыянтаў нібыта прагучаў папераджальны стрэл у паветра. Але прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сітуацыйна-апэратыўным штабе МУС інфармацыі пра стрэл у паветра падчас супрацьстаяння АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацвердзіць.

Тое, што стралялі ў раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску падцвердзіў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Пазней TUT.BY размясціў відэа пацвярджае, што сапраўды быў стрэл.

У 19:38 МУС усё ж такі пацвердзіла, што "быў ажыццёўлены папераджальны стрэл у паветра з помпавай стрэльбы".

Спіс затрыманых у Беларусі 13 верасня. Абнаўляецца

У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей, якія шлі на мірны сход.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства