viasna on patreon

Затрыманні ў Мінску і ў Гомелі Дапоўнена

2020 2020-09-14T16:59:01+0300 2020-09-15T13:09:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2020-09-14-23_16_18-media-viewer.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні каля Чырвонага касцёла. Скрыншот з відэа.

Затрыманні каля Чырвонага касцёла. Скрыншот з відэа.

СМІ паведамляюць пра затрыманне сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыста Канстанціна Цітова.
Насамрэч, па звестках "Вясны", чалавек з такім імём і прозвішчам быў затрыманы ўчора на акцыі пратэсту ў раёне вул. Карастаянавай каля 15 гадзін дня. 

Канстанцін Цітоў. Фота з сацыяльных сетак
Канстанцін Цітоў. Фота з сацыяльных сетак

У Гомелі ў другой палове дня  14 верасня затрымалі журналістаў «Белсату» Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса. Марына паспела напісаць у Фэйсбуку, што іх вязуць у Чыгуначны РАУС.

Групу, якая займалася  страйкбольнымі трэніроўкамі, затрымалі ў закінутым будынку пад Магілёвам. Як піша "Еўрарадыё", затрыманне правялі байцы галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Кіраўнік гэтага ўпраўлення Мікалай Карпянкоў апошнім часам праславіўся тым, што асабіста выбіваў шкляныя дзверы ў кавярні ў цэнтры Мінска. 

МУС паведамляе, што група "Партызаны Магілёва" была створаная ў сацсетках, у яе ўваходзілі 64 карыстальнікі. Зборы праходзілі ў закінутым будынку пад Магілёвам. 

Таксама затрыманыя:

Шчурко Сяргей, спартыўны журналіст. Аўтар "Прессбола" Сяргей Шчурко ў панядзелак з 13.00 перастаў выходзіць на сувязь. Са слоў Вольгі Хіжынковай, былога прэс-сакратара ФК "Дынама-Брэст", журналіст паспеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго тэлефон перастаў адказваць.

Саламаха Святлана і Алена Дзядюля затрыманыя сёння каля Касцёла на Незалежнасці каля 19:30. Дастаўленыя ў Маскоўскае РУУС, затым адвезлі на Акрэсціна. Разам з імі затрымалі яшчэ некалькі жанчын. Сярод іх - Алена Лагацкая.  

Камароў Юрый, Аляксандр Каліценя, Сапун Кірыл затрыманыя сёння каля 21:00 у Лошыцы. Дастаўлены ў Ленінскае РУУС Мінска.

У 10 гадзін раніцы ў Наваполацку быў затрыманы Рабенкоў Цімур. Яго адвезлі ў СІЗА Віцебска.

У Маладзечна затрымалі Наталлю Шыдлоўскую па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Маладзечне 13 верасня.

Праваабаронца Алесь Капуцкі на сувязі з блізкімі Наталлі. Сёння днём да 23-гадовай жанчыны міліцыянеры прыйшлі дадому прыкладна апоўдні. Бацькам Наталлі сказалі, што яе пакінуць у РАУС да суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства