viasna on patreon

ОМСТ і “Вясна”: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка ў Беларусі

2020 2020-09-15T10:39:26+0300 2020-09-16T07:25:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/omct-viasna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віртуальная прэс-канферэнцыя “Беларусь: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка” адбудзецца ў сераду 16 верасня.

У ёй прымуць удзел генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) Геральд Стаберок, віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч і ахвяры міліцэйскіх катаванняў з Беларусі.

Прэс-канферэнцыя пройдзе напярэдадні тэрміновых дэбатаў на чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН, дзе будзе абмеркаваная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.

Тэрміновыя дэбаты адбудуцца ў Жэневе ў пятніцу, 18 верасня. OMCT і вядучая праваабарончая арганізацыя ў Беларусі ПЦ “Вясна” прадставяць даклад аб маштабах і характары катаванняў як наўмыснай дзяржаўнай палітыцы пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Факты катаванняў у цяперашні час дакументуюць абедзве арганізацыі для прадстаўлення адпаведным міжнародным органам. Будзе прадстаўлена таксама абноўленая інфармацыя аб рэпрэсіях і іх формах.

Пад час адкрыцця сесіі СПЧ 14 верасня Вярхоўны камісар па правах чалавека Мішэль Бачэлет засяродзіў увагу на пытанні з правамі чалавека ў Беларусі. Ён адзначыў, што Савет па правах чалавека ААН працягвае атрымліваць трывожныя паведамленні аб гвалтоўных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў, асабліва жанчын. Паведамленні па-ранейшаму сведчаць аб неапраўданым або празмерным ужыванні сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў; пра тысячы арыштаў, многія з якіх відавочна адвольныя, пра сотні сцвярджэнняў аб катаваннях або жорсткім абыходжанні, у тым ліку ў дачыненні да дзяцей, прычым некаторыя паведамленні паказваюць на сэксуальны гвалт.

Мішэль Бачэлет паведаміў, што ў апошні час таксама паступалі паведамленні аб выкраданнях неўстаноўленымі асобамі асоб, звязаных з апазіцыяй. Журналісты, што асвятляюць пратэсты, таксама працягваюць падвяргацца арыштам і пераследу.

“Я заклікаю Савет засяродзіць намаганні на гэтых абласцях, каб прадухіліць далейшую эскалацыю гвалту і незадаволенасці. Улічваючы іх маштабы і колькасць, усе сцвярджэнні аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з боку сіл бяспекі павінны быць задакументаваныя і расследаваныя з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці,” - сказаў Вярхоўны камісар.

Віртуальная прэс-канферэнцыя адбудзецца на пляцоўцы Zoom ў сераду, 16 верасня 2020 года.

Пачатак у 11 гадзін па мінскім часе.

Прадстаўнікі СМІ, якія жадаюць далучыцца да прэс-канферэнцыі - могуць атрымаць спасылку па запыце, звярнуўшыя на на электронную пошту:viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства