viasna on patreon

Яшчэ тры дэпутаты Бундэстага сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў

2020 2020-09-15T19:26:00+0300 2020-09-16T00:47:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/westandbyyou-396x280.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты нямецкага Бундэстага сталі “хроснымі” палітвязняў у Беларусі. Айдан Ёзгуз, Сяргей Лагадзінскі і Клаўдыя Мюлер патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Таццяны Канеўскай, Максіма Знака і Акіхіра Гаеўскага-Ханады.

oezoguzaydan_westandbyyou.jpg
Cябра Камітэта па замежных справах і Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага Германіі Айдан Ёзгуз

Айдан Ёзгуз, сябра Камітэта па замежных справах і Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага Германіі, стала “хроснай” Таццяны Канеўскай. Яна заявіла:

“Права на свабоду сходаў - гэта асноўнае права, якое павінна быць гарантавана. Таццяна Канеўская і многія іншыя, арыштаваныя пасля мірных акцый пратэсту ў Беларусі, таксама мусяць свабодна карыстацца гэтым правам. Таму я заклікаю прызнаць права на свабоду сходаў і вызваліць Таццяну Канеўскую”.

lagodinsky-westandbyyou.jpg
Першы намеснік старшыні камісіі па прававых пытаннях Еўрапарламента Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі, першы намеснік старшыні камісіі па прававых пытаннях Еўрапарламента, стаў “хросным” Максіма Знака і заявіў:

“Максім Знак, грамадзянін і калега-юрыст, я падтрымліваю вас. Я прашу прэзідэнта Лукашэнку і ўлады Беларусі неадкладна вызваліць Максіма Знака. Усе арыштаваныя сябры Каардынацыйнай рады, у тым ліку Максім і многія іншыя беспадстаўна зняволеныя грамадзяне Беларусі, павінны быць неадкладна вызваленыя. Забеспячэнне правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, свабодныя выбары і дэмакратыя - асноўныя патрабаванні мірнай апазіцыі Беларусі. Гэтыя патрабаванні маюць маю поўную падтрымку”.

claudia_muller.jpg
Сябра Камітэта Бундэстага па справах Еўрапейскага Саюза Клаўдыя Мюлер

Клаўдыя Мюлер, сябра Камітэта Бундэстага па справах Еўрапейскага Саюза, стала “хроснай” Акіхіра Гаеўскага-Ханады. Яна заявіла:

“Я заклікаю кіруючы рэжым Беларусі неадкладна вызваліць палітвязня Акіхіра Гаеўскага-Ханаду. Акіхіра быў арыштаваны беларускім апаратам бяспекі 13 жніўня, падчас дэманстрацыі праз некалькі дзён пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Такім чынам, ён знаходзіцца пад вартай на працягу аднаго месяца. Паводле паведамленняў іншага зняволенага, супрацоўнікі КДБ жорстка абыходзіліся з Акіхіра. У чым яго злачынства? Асуджэнне фальсіфікацый на выбарах, якія былі добра бачныя ўсяму свету. За апошнія тыдні Лукашэнка чарговы раз даказаў, што страціў усялякую дэмакратычную легітымнасць і толькі сілай можа ўтрымліваць уладу супраць уласнага народа. Спадар Лукашэнка, вызваліце ўсіх палітвязняў і падайце ў адстаўку!”

Дэпутаты з Літвы, Нідэрландаў і Швейцарыі падтрымалі беларускіх палітвязняў

Пятрас Аўстравічус, Тынеке Стрык і Фабіян Маліна патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі, Аляксандра Арановіча і Аляксандра Францкевіча.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць “хроснымі бацькамі” палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства