viasna on patreon

Максіму Знаку прад'яўлена абвінавачванне. Палітвязень абвясціў галадоўку ў СІЗА

2020 2020-09-18T16:48:18+0300 2020-09-18T16:50:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znak-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адвакату і члену прэзідыума Каардынацыйнага савета Максіму Знаку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Знака Дзмітрый Лаеўскі.

Максім Знак. Фота: TUT.BY
Максім Знак. Фота: TUT.BY

"Абвінавачванне ўсё гэтак жа, як і падазрэнні, не канкрэтызаванае, з яго не ясна, якія менавіта выказванні Максіма расцэньваюцца ў якасці накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі, і яно ўсё гэтак жа складаецца ў пераследзе за выказванне меркавання. У сувязі з незаконнасцю крымінальнага пераследу і адвольнасцю заключэння пад варту адвакат Максім Знак 18 верасня, з моманту прад'яўлення абвінавачвання, афіцыйна абвясціў адмову ад прыняцця ежы. Пра гэта ён пісьмова апавясціў адміністрацыю СІЗА",распавёў Лаеўскі tut.by.

Паводле Лаеўскага, Максім Знак прыйшоў да высновы, што ў Беларусі не працуюць праўныя механізмы абароны правоў і свабодаў асобы, і ва ўмовах СІЗА ён не бачыць іншых спосабаў барацьбы, «улічваючы відавочнасць абсурднасці таго, што адбываецца ў частцы абвінавачвання ў злачынстве за свабоднае выказванне грамадзянамі сваёй думкі».

Такое ж абвінавачанне Следчы камітэт выставіў сябру прэзыдыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і адвакату Віктара Бабарыкі Іллю Салею.

Нагадаем, 10 верасня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Марыю Калеснікаву, Максіма Знака і Іллю Салея палітзняволенымі і запатрабавала ў уладаў Беларусі неадкладнага іх вызвалення.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства