У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі» Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/99613
2020
2020-09-21T14:58:37+0300
2020-09-21T14:58:37+0300
2020-09-21T15:51:09+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zasta.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік прэс-службы УУС Мінскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў "Свабодзе", што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.
«Цяпер з імі разьбіраюцца: можа, кагосьці адпусцяць; спатрэбіцца час, каб разабрацца, хто ўдзельнічаў у акцыі, а хто не. Магчыма таксама, што ня ўсе сярод затрыманых шахцёры».
Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахцёра Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.
Сярод затрыманых у Салігорску сябра Руху "За Свабоду" Павел Батуеў