viasna on patreon

Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай

2020 2020-09-22T12:06:39+0300 2020-09-22T14:57:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabkova-marfa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марфа Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай  на неабгрунтаванае затрыманне.

Судовае пасяджэнне па скарзе праходзіла ў закрытым рэжыме.

Суддзя Міхаіл Хома адмовіў у задавальненні скаргі, мера стрымання пакінутая ранейшай - утрыманне пад вартай.

Суддзя Міхаіл Хома.
Суддзя Міхаіл Хома.

Увечары 17 верасня, калі Марыя Рабкова і яе муж Вадзім Жаромскі вярталіся дадому, да іх пад'ехала некалькі мікрааўтобусаў. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) выйшлі з транспартных сродкаў і паклалі праваабаронцу і яе мужа тварам у асфальт. Мужу і жонцы паведамілі, што яны затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за «навучаньне ці іншую падрыхтоўку асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасці».

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай

17 верасня ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Разам з Марфай быў затрыманы таксама яе муж Вадзім Жаромскі, які пазней быў вызвалены.

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства