viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-09-22T15:39:37+0300 2020-10-01T14:33:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 22 верасня:

Падзея: 17 верасня праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Што гэта азначае для праваабаронцаў і беларусаў,  распавядзе Алесь Бяляцкі.

Апытанка: Як затрымліваюць людзей сілавікі падчас мірных акцый — у расповядах жыхароў берасцейшчыны. Хтосьці проста сядзеў на аўтобусным прыпынку, а камусьці прыйшлося ўцякаць ад вадамёта.

Каментар: Акрэсціна  і ІЧУ Жодзіна – у апошнія часы гэтыя месцы сталі сумнавядомымі, бо туды масава змяшчаюць затрыманых пасля акцый пратэсту. І ўвесь час там дзяжураць валанцёры, каб аператыўна збіраць інфармацыю аб затрыманых ды сустракаць вызваленага чалавека. У рубрыцы з’ездзім пад сцены ІЧУ Жодзіна і Акрэсціна, каб паглядзець на працу валанцёраў.

Каментар эксперта: разам з праваабаронцай “Вясны” і студэнцкай актывісткай Дар’яй Рублеўскай разбярэмся, як змянілася студэнцтва з пачаткам новага навучальнага года і як паводзяць сябе адміністрацыі ўніверсітэтаў у сітуацыі новых выклікаў.

У музычных паўзах — навінкі апошняга месяца з падборкі інтэрнэт-часопіса 34mag.net: кампазіцыі выканаўцаў Palina, NEMIGA, Виталий Артист, Intelligency, Dlina Volny.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2018/10/2020-09-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства