viasna on patreon

Затрыманні ў дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі Дапоўнена

2020 2020-09-23T19:17:00+0300 2020-09-23T20:25:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/inauguracyja-zartymanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 23 верасня у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага сайта 6tv.by Дзмітрыя Салаўёва. Пакуль прычына затрымання невядомая. Стала вядома, што  Салаўёў знаходзіцца ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту», піша Свабода.

Таксама паведамляецца, што каля рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, дзе прайшла ягоная нечаканая інаўгурацыя, былі затрыманыя двое чалавек. Сярод затрыманых - жанчына, якая трымала плакат з надпісам: "Саша, забяры трудавую!".

Праваабаронцам стала вядомае прозвішча жанчыны. Гэта жыхарка Мінска Джавадава Таццяна. Другі затрыманы каля палацу - Раман Булойчык. Абодва яны дагэтуль знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

Паведамляецца пра затрыманне Ірыны Кур'ян. Магчыма яна таксама затрыманая каля Палацу Незалежнасці. 

Таксама былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС:

Разумоўскі Канстанцін (выпусцілі ў Цэнтральнага РУУС);

Астроўскі Павел ((выпусцілі ў Цэнтральнага РУУС);

Сімалацар Яўген (пакінулі ў Цэнтральным РУУС).

Там жа, каля Палаца Незалежнасці, дзе праходзіла цырымонія інаўгурацыі Лукашэнкі, быў затрыманы журналіст ТАСС Арцём Папоў. Ён не выходзіў на сувязь больш двух гадзін. Журналіста даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Адпусцілі пасля трох гадзін.

У Віцебску затрымлівалі журналіста Віталя Скрыля.  Як піша baj.by, затрыманне адбылося падчас працы: Віталь Скрыль з напарнікам здымалі відэаапытанку жыхароў горада. Да іх падышоў супрацоўнік аддзела міліцыі Кастрычніцкага раёна Віцебска і паведаміў, што Скрыля шукае міліцыя.  Высветлілася, што ў дачыненні журналіста міліцыянты распачалі ажно тры адміністрацыйныя справы. У Віцебскім раённым аддзеле міліцыі, куды даставілі Віталя пасля затрымання, паведамілі, што абвінавачваюць яго паводле артыкула 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях у Віцебску 6, 13 і 20 верасня.

Апрача Віталя Скрыля, віцебская міліцыя шукае незалежных журналістаў Алену Сцяпанаву і Вячаслава Лазарава. Якія абвінавачанні выстаўленыя ім, пакуль не вядома.

У Магілёве супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дадому да сябра савета "Зялёнай сеткі" Леаніда Платоненкі раніцай. Праваабаронца Барыс Бухель паведаміў TUT.BY, што ён едзе з экаактывістам у РАУС.
Прычына затрымання: Леаніда падазраюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У гэтым жа абвінавачваюць і Салаўёва, піша "Зялёны партал".

Таксама  ў Магілёве сёння затрымалі журналіста рэгіянальнага інфармацыйнага сайта “Магілёўскі рэгіён” Алеся Сабалеўскага. Яго забралі наўпрост з кватэры. Дзесьці ў 11.30 ён паспеў патэлефанаваць калегам і паведаміць пра візіт праваахоўнікаў. Куды яго павезлі невядома, меркавана ў Ленінскі РАУС, паведамляе БАЖ.

Магілёўскага журналіста-фрылансера Аляксандра Сідарэўскага выклікалі ў Ленінскі РАУС паводле арт. 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Сёння раніцай трое ў цывільным чакалі маці журналіста ў пад'ездзе. Калі яна выйшла з кватэры, ціхары абступілі яе з усіх бакоў і прымусілі ўзяць позву для сына. Гэта ўжо не першы прыход міліцыянтаў да маці Сідарэўскага. Самога ж журналіста на днях затрымлівалі і ўручалі позву ў РАУС у сувязі з іншай прычынай — паводле арт. 22.9 КаАП за супрацу з "Белсатам".

У Гомелі пасля маўклівай акцыі каля ўніверсітэта ім. Сухога затрыманы Шэпялевіч Павел Міхайлавіч. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства