viasna on patreon

Салідарнасць ЕГУ са зняволенай па палітычных матывах студэнткай Марфай Рабковай

2020 2020-09-24T14:04:49+0300 2020-09-30T15:08:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marfa_rabkova_vs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марфа Рабкова дапамагае на канцэрце "Рок ЗА жыццё", арганізаваным у рамках Тыдня Супраць смяротнага пакарання. Фота: spring96.org

Марфа Рабкова дапамагае на канцэрце "Рок ЗА жыццё", арганізаваным у рамках Тыдня Супраць смяротнага пакарання. Фота: spring96.org

17 верасня ў Менску была затрыманая студэнтка 3 курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Марфа (Марыя) Рабкова. Акрамя паспяховай вучобы ў ЕГУ, Марыя з'яўляецца каардынатарам валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". Супольнасць Беларускага ўніверсітэта ў Вільні выказвае салідарнасць са студэнткай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.

ЕГУ катэгарычна асуджае гвалт, якому працягваюць падвяргацца мірныя грамадзяне Беларусі. Пачынаючы з 9 жніўня незаконна затрыманымі нароўні з больш чым 10 500 мірнымі беларусамі сталі 21 выпускнік і 3 студэнтаў ЕГУ.

Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць пра ўсіх незаконна затрыманых, асабліва - міжнародна прызнаных палітычных зняволеных, сярод якіх і студэнтка 3 курса праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Звязу" Марфа Рабкова. Такім чынам, ЕГУ далучаецца да адкрытай заявы праваабарончых арганізацый Беларусі і патрабуе неадкладнага вызвалення Марфы.

Цяпер Марфа знаходзіцца пад арыштам у менскім СІЗА №1. ЕГУ заклікае членаў універсітэцкай супольнасці і партнёраў накіраваць Марфе ліст падтрымкі і салідарнасці па адрасе па адрасе вул. Валадарскага, 2, 220030 г. Мінск, Беларусь (атрымальнік: Марыя Рабкова).

ЕГУ заяўляе, што ў дачыненні да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаючы студэнтаў адзінага незалежнага беларускага ўніверсітэта, павінны забяспечвацца гарантыі свабоды ад адвольных затрыманняў, ад жорсткага і бесчалавечнага абыходжання ў месцах пазбаўлення волі, каб выконваліся стандарты справядлівага суда, што ўключае ў сябе права на абарону і ўсебаковае аб'ектыўнае разбіральніцтва справы ў дасудовых працэдурах і ў зале суда. Забеспячэнне асноўных і грамадзянскіх правоў і свабод чалавека, як і права голасу, з'яўляецца асноватворнай каштоўнасцю любога грамадства.

Не маючы дакладнай інфармацыі аб вылучаных падазрэннях у адрас Марфы, а таксама не маючы магчымасці судзіць аб абгрунтаванасці пастаноў асоб, якія вядуць крымінальнае расследаванне, супольнасць ЕГУ, уключаючы выкладчыкаў і студэнтаў праграмы "Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза", лічыць сваім абавязкам нагадаць аб дзеючых палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама абавязковых для дзяржавы міжнародных канвенцыях, якія патрабуюць ад усіх службовых асоб ажыццяўляць і паважаць гарантыі індывідуальных правоў і свабод.

ЕГУ заклікае міжнародных партнёраў стаць часткай кампаніі салідарнасці з Марфай, якую праводзіць Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Са свайго боку кіраўніцтва ЕГУ паведамляе, што ў мэтах забеспячэння бяспекі і права на абарону студэнтам ЕГУ прыкладзе намаганні па прадастаўленні спісу адвакатаў, да якіх студэнты могуць звяртацца ў выпадку пераследу з боку ўладаў Беларусі.

ЕГУ працягвае пільна сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, а таксама гатовы аказаць падтрымку студэнтам універсітэтаў Беларусі, якія падвергнуцца рэпрэсіям з боку ўладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства