viasna on patreon

Адвакатку Людмілу Казак затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы Дапоўнена

2020 2020-09-24T20:34:06+0300 2020-09-25T11:39:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazak-komlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзень 24 верасня перастала выходзіць на сувязь адвакатка Людміла Казак, якая абараняе Марыю Калеснікаву, паведаміў Tut.by адвакат Віктар Мацкевіч.

Ігар Комлік і Людміла Казак у судзе. Фота: ПЦ
Ігар Комлік і Людміла Казак у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

«У 13:50 Людміла рассталася з сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае паседжанне. У суд яна не прыехала. Машына прыпаркаваная на Камуністычнай, замкнутая», — паведаміў Мацкевіч.

Муж Людмілы Казак падае заяву аб выкраданні чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёну Мінску, паведаміў Мацкевіч.

Пазней прэс-сакратарка ГУУС Мінгарвыканкаму Наталля Ганусевіч паведаміла агенцтву ТАСС, што Людмілу Казак затрымалі за адміністрацыйнае правапарушэнне.

«Так, яна затрыманая за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, якога, пакуль не ўдакладняем, яна знаходзіцца ў адным з тэрытарыяльных РУУС Мінску», — сказала Ганусевіч.

Пазней абаронца Людмілы Казак Віктар Мацкевіч паведаміў Tut.by, што адвакатку перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсьціна. Адміністрацыйны артыкул, паводле якога затрымалі Казак, адвакату не паведамілі. Меркавана, заўтра яе будуць судзіць.

Заўтра, 25 верасня, у 11.00 у Мінскім гарадскім судзе павінен быў адбыцца разгляд скаргі на рашэнне суда Партызанскага раёна г. Мінска аб прымяненні меры стрымання ў адносінах да Марыі Калеснікавай, піша штаб Віктара Бабарыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства