viasna on patreon

Стан палітвязня Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся

2020 2020-09-24T21:01:46+0300 2020-09-24T21:05:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znak-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стан палітзняволенага адваката Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА № 1, пагоршыўся. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Дзмітрый Лаеўскі. 

Максім Знак. Фота: TUT.BY

24 верасня адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак наведалі Максіма Знака ў СІЗА.

"У гэты раз гэта аказалася няпроста. З Максам удалося паразмаўляць толькі некалькі хвілін. Мы высветлілі, што стан яго заканамерна пагоршыўся. У той жа час Макс моцны духам. Ён перакананы: грамадства павінна задумацца аб тым, што права — важна. Без права нармальнае жыцце грамадства немагчыма, гэтак жа як без ежы немагчыма жыццё чалавека", — распавялі абаронцы адваката.

Нагадаем, Максім Знак быў затрыманы 9 верасня і знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. 18 верасня яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным і запатрабавала неадкладнага вызвалення Максіма Знака.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства