viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне і судовы пераслед адвакаткі Людмілы Казак

2020 2020-09-28T11:48:53+0300 2020-09-28T12:56:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/observatory_omct_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасць” з нагоды затрымання і судовага пераследу адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.

Абсерваторыя падтрымлівае пазіцыцю Праваабарончага цэнтра “Вясна”, які лічыць, што адміністрацыйная справа супраць Казак была распачатая з мэтай перашкодзіць яе працы па справе Калеснікавай і нават пазбавіць яе статуса адваката. 25 верасня Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна Мінска, які абраў арышт у якасці меры стрымання супраць Калеснікавай. У выніку затрымання і судовага пераследу супраць Людмілы Казак яна не змагла прадстаўляць сваю падабаронную ў гэтым пасяджэнні.

Абсерваторыя таксама нагадвае, што 9 верасня былі затрыманыя два іншыя адвакаты, якія ўдзельнічалі ў Каардынацыйнай радзе і абароне яе сябраў. Максім Знак і Ілля Салей былі арыштаваныя і абвінавачаныя па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. У цяперашні час абодва знаходзяцца ў СІЗА №1 г. Мінска. У знак пратэсту супраць абвінавачанняў Максім Знак распачаў галадоўку.

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Людмілы Казак, Максіма Знака і Іллі Салея і неадкладна і безумоўна вызваліць іх.

Адвакатку Людмілу Казак аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі на 25 базавых

На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства