viasna on patreon

Хроніка пераследу 28 верасня: затрыманні, вобшукі Дапоўнена

2020 2020-09-28T15:38:10+0300 2020-09-29T08:31:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/protest2-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 28 верасня, пераслед людзей па палітычных прычынах працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Як паведамляе tut.by,  затрыманы матрос-выратавальнік Асвода Леанід Бугор. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Але ягоная сястра не ведае дакладна, пры якіх абставінах быў затрыманы 20-гадовы Леанід, што яму ставяць у віну і калі суд. Апошні год ён працуе на ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера». Восем супрацоўнікаў гэтай станцыі апынуліся за кратамі пасьля маршу 6 верасня, калі дапамагалі выцягваць з вады пратэстоўцаў.

Таксама паведамляецца, што 28 верасня ў Мінску затрымалі сябру штаба Віктара Бабарыка Іну Кавалёнак. Вядома толькі, што яна была затрыманая невядомымі людзьмі. Яе сястра, якая паведаміла пра затрыманне, пакуль не ведае, у чым яе абвінавачваюць і на якой падставе была затрымана Іна Кавалёнак.

Іна Кавалёнак. Фота:
Іна Кавалёнак. Фота: "Еўрарадыё"

У Брэсце ў каталіцкага гурта Laudans канфіскавалі музычнае абсталяванне, піша "Белсат". Да музыкаў прыехалі пасля таго, як яны ўзялі на захоўванне чужыя калонкі, якія ўжываліся на акцыі ў Брэсце.

«Яны вырашылі забраць усе калонкі і мікрафоны, якія знайшлі. Сярод іх былі студыйныя маніторы і студыйны кандэнсатарны мікрафон (ніякім бокам яны не маглі быць на мерапрыемстве, гэта бачна нават па іх выглядзе).

Пакінулі нумар тэлефона дзяжурнага у РАУС і дазволілі сфатаграфаваць пратакол. Гэтай справай некаторы час ужо займаецца адвакат, але адказу пакуль што ніякага няма», – кажуць музыкі.

У Мінск быў затрыманы Ілля Рудзько. Як паведамілі яго сваякі, Іллю выклікалі ў 08:30 у Кастрычніцкае РУУС Мінска. Адтуль ён не выйшаў.

"Новы час" піша, што ў Жыткавічах супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук у доктаркі-педыятара Ірыны Цішкоўскай. Паведамляецца, што шукалі ўлёткі пра суддзю А. Воўка. Нядаўна Ірыну Цішкоўскую двойчы судзілі за ўдзел у акцыях паводле арт. 23.34 КаАП, пакаралі штрафамі.

Вынікі судовых працэсаў за панядзелак, 28 верасня

У панядзелак, 28 верасня, у Беларусі праходзяць судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыях пратэсту, якія адбыліся ў суботу і нядзелю ў многіх гарадах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 841 39 81
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства