viasna on patreon

Затрыманні і пераслед у Беларусі 1 кастрычніка Дапоўнена

2020 2020-10-02T10:10:00+0300 2020-10-02T13:11:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sharkevich-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Анастасія Шаркевіч. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры мінчукоў грукаюцца супрацоўнікі сілавых структур, просяць адчыніць дзверы каб паразмаўляць. Праваабаронцам патэлефанавала ўжо некалькі чалавек.

Мінск

Праўдападобна, сёння затрыманая менеджар па рэкламе «Народнай Волі» Анастасія Шаркевіч.

Як піша тэлеграм-канал "Нашай Нівы", з 7-й раніцы яна не выходзіць на сувязь. Яна ў чаце напісала, што ў яе дзверы грукае міліцыя з вобшукам у межах крымінальнай справы, але якой — невядома.

Дапоўнена: Днём Анастасію вызвалілі, яна пацвердзіла, што ёй зацікавіліся ў межах крымінальнай справы, аднак статус ёй не палумачылі. Пратаколаў на яе не складалі.

Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць каля кватэры мінчука Віктара Масько і перыядычна грукаюць у дзверы. Пазней яго затрымалі. Той пакуль вырашыў ім не адчыняць. Яшчэ адзін удзельнік жнівеньскіх акцый пратэсту з Мінску прасіў пакуль не называць ягонае прозвішча, але сітуацыя - аналагічная. Некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў пад'ездзе.

Сёння раніцай у кватэры адміністратара тэлеграм-чата «Грушвіль» прайшоў ператрус, пасля чаго мужчыну затрымалі, паведамляе TUT.BY.

Адвакат Антон Гашынскі распавёў, што а 7 гадзіне раніцы да Дзмітрыя Сухенкі, адміністратара чата "Грушвіль", з ператрусам прыйшлі аператыўныя супрацоўнікі з Маскоўскага РУУС.

"Канфіскоўвалі камп'ютарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасля таго, як ператрус быў праведзены, яго забралі і павезлі ў Маскоўскае РУУС. Ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы, якой-дакладна невядома" — кажа Гашынскі.

Адвакат кажа, што яго не пускаюць да падабароннага. Аператыўны супрацоўнік, які праводзіў ператрус, на званкі не адказвае. У дзяжурнай частцы паведамляюць, што Сухенка да іх не дастаўлялі. Пазней стала вядома, што ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы.

Дапоўнена: Дзмітрый Сухенка выйшаў на свабоду праз некалькі гадзін пасял затрымання. У яго забралі тэхніку ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Але ў самога ў дадзены момант няма прававога статуса — ні падазраваны, ні абвінавачаны.

У Мінску падчас ланцугу салідарнасці на вул. Сяліцкага затрымалі Аляксея Вайцешыка і Юрыя Пажытка. 

Раніцай у Мінску быў затрыманы Іван Ус. Да яго ў кватэру прыйшлі ў супарцоўнікі ў цывільным, канфіскавалі тэлефоны і ноўтбук. Пасля гэтага павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

У Мінску пасля ператрусу затрымалі Мікіту Мітара. Таксама вобшук прайшоў у Юрыя Валава, пасля якога яго затрымалі. Тая самая сітуацыя адбылася ў Дзмітрыя Кушнярэвіча.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымлівалі Антона Мікуліча. Пазней яго вызвалілі.

Каля 10 вечара ў раёне метро Міхалова былі затрыманы Таісія Лапатка, Яўген Новікаў, Аляксандр Сарвас, Ганна Кісялёва.

Таксама сярод затрыманых у Мінску першага кастрычніка - Віктар Хімарода, Таццяна Піліпчук,  Іван Катлабай, Манар Бакір, Канстанцін Серга, Ларыса Танкаскур, Аляксандр Гуніч.

Брэст

У Брэсце ранкам быў затрыманы Раман Рэшэцкі. 

Докшыцы

Настаўніка з Докшыцаў Арцёма Стадольніка затрымалі прама на працоўным месцы і павезлі ў мясцовы РАУС, верагодна для складання пратакола. Вядома, што тыдзень таму да яго ў дом прыходзіла міліцыя з патрабаваннем прыбраць бел-чырвона-белы сцяг. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства