viasna on patreon

Яшчэ тры нямецкія дэпутаты "усынаўляюць" палітвязняў у Беларусі

2020 2020-10-02T12:08:40+0300 2020-10-02T13:19:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/christian-petry.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты парламента Германіі Вібке Эсдар (СДПГ), Франк Хайнрых (ХДС) і Крысціян Петры (СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Юліі Шардыка, Юрыя Васкрасенскага і Ігара Ярмолава.

wiebke_esdar.jpg
Дэпутатка Бундэстага ад партыі СДПГ Вібке Эсдар

Вібке Эсдар, дэпутатка Бундэстага ад партыі СДПГ, стала “хроснай” Юліі Шардыка і заявіла:

“Я патрабую свабоды для Юліі Шардыка і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Таму што той, хто, як і Юлія, выступае за вяршэнства закона і справядлівыя суды, уносіць каштоўны ўклад у дэмакратыю і правы чалавека. Тое, што ў дыктатара Аляксандра Лукашэнкі арыштоўва такіх, як яна, паказвае толькі дзве рэчы: страх і слабасць. Таму што беларускі рэжым баіцца волі ўласнага народа. Тым больш, што людзі там зараз маюць патрэбу ў нашай салідарнасці і падтрымцы. Асабліва тыя шматлікія жанчыны, якія так мужна супрацьстаяць уладзе. Свабода!”

frank_heinrich.jpg
Сябра Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў Бундэстагу Германіі Франк Хайнрых

Франк Хайнрых, сябра Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў Бундэстагу Германіі (ХДС), стаў “хросным” Юрыя Васкрасенскага. Ён сказаў:

“Свабода сходаў з'яўляецца каштоўным фундаментальным правам, замацаваным, у прыватнасці, у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму я рашуча асуджаю арышт мірных дэманстрантаў. Наколькі мне вядома, Юрый Васкрасенскі быў адным з тых, хто мірна працаваў дзеля пераменаў, і я лічу яго арышт палітычна матываваным з-за яго апазіцыйнай дзейнасці. Таму я заклікаю да яго неадкладнага вызвалення”.

christian-petry.jpg
Прадстаўнік па пытаннях еўрапейскай палітыкі парламенцкай групы СДПГ у Бундэстагу Крысціян Петры

Крысціян Петры, прадстаўнік па пытаннях еўрапейскай палітыкі парламенцкай групы СДПГ у Бундэстагу Германіі, адзначыў у сувязі з прыняццем статуса “хроснага” Ігара Ярмолава:

“Ужо шмат тыдняў тысячы людзей выходзяць на вуліцы ў знак пратэсту супраць рэжыму, фальсіфікацый выбараў у жніўні, гвалту і прыгнёту грамадзянскай супольнасці. Пераняўшы сімвалічнае званне “хроснага” Ігара Ярмолава, я, як палітычна адказны чалавек, хачу дапамагчы, каб лёс палітвязняў у Беларусі надалей атрымліваў неабходную ўвагу ў Германіі. Я рашуча падтрымліваю заклік людзей паважаць правы чалавека, стварэнне дэмакратычных структур і новыя дэмакратычныя выбары, і заклікаю вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі!”

Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Нік Гугер (Нацыянальная рада Швейцарыі, EVP), Отмар фон Хольц (Бундэстаг, Bündnis90/Die Grünen) і Дырк Візэ (Бундэстаг, СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

З пачатку кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў сталі “хроснымі” трыццаці двух палітвязняў у Беларусі. Яны паабяцалі зрабіць усё магчымае дзеля вызвалення зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства