Частку затрыманых, якія адбывалі арышт у гомельскім ІЧУ, перавялі ў Брагін
Сваякі затрыманых, якія адбываюць арышты за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, даведаліся, што іх родных 2 кастрычніка перавялі адбываць пакаранне ў Брагінскі ізалятар часовага ўтрымання. Вядома прынамсі пра 5 арыштаваных, якіх перавялі ў Брагін, паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода.
У ліку арыштаваных і пераведзеных у Брагін — Андрэй Філановіч з Узды (Мінская вобласць). Сваякі не маглі перадаць яму рэчы і прадукты, бо жывуць далёка, пра яго клапаціліся валанцёры.
27 верасня ў Гомлі на Маршы пратэсту затрымалі каля сарака чалавек. Большасць атрымалі адміністрацыйныя арышты.
Жыхары Гомля мяркуюць, што перавод у Брагін звязаны з тым, каб вызваліць месцы для «патэнцыяльных парушальнікаў» перад чарговай акцыяй, якая мусіла адбыцца 4 кастрычніка