viasna on patreon

Хроніка пераследу пятага кастрычніка: ператрусы і затрыманні

2020 2020-10-05T17:10:14+0300 2020-10-05T17:30:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicia_illustr_photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота TUT.BY

Ілюстрацыйнае фота TUT.BY

Затрыманні, агляды і ператрусы парцягваюцца ў Беларусі пятага кастрычніка.

Мінск

Як паведамляе onliner.by, у жылым комплексе "Каскад" адбыўся пажар на лесвічнай пляцоўцы, дзе знаходзіцца кватэра, з якой ідзе расцяжка для гіганцкага сцяга. Пасля гэтага людзі ў форме пачалі ламіцца ў кватэру са сцягам - маўляў, у доме пажар. Пры гэтым яны ўзялі з сабой бензарэз. Так як гаспадыня кватэру не адчыняла, ёй прыгразілі, што дзверы будзе адчынены сілком. 

У выніку гаспадыню кватэры затрымалі і звезлі сілавікі, яе тэлефон дагэтуль недасяжны.

У Мінску на сувязь перастаў выходзіць Павел Чаховіч - адміністратар аднаго з чатаў у тэлеграме. Паведамляецца, што на выходных у яго праходзіў ператрус, а сёння ён пайшоў у РУУС Савецкага раёна, і больш з ім сувязі няма.

Гомель

Удзень 5 кастрычніка невядомыя ў масках праводзяць ператрус у рэдакцыі буйнога гомельскага сайта "Сильные новости", паведаміла "Еўрарадыё".

"Нейкія людзі ў масках, — распавядаюць супрацоўнікі рэдакцыі. — Хочуць канфіскаваць усё, што тычыцца працы Ганны Якштас (галоўная рэдактарка gomel.today. — заўв.].

Ганна Якштас і яе муж Дзяніс (таксама супрацоўнік рэдакцыі "Сильных новостей") з раніцы 3 кастрычніка ўтрымліваюцца пад вартай у чаканні суда. Іх абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле. 4 кастрычніка была затрыманая відэааператарка СН Надзея Пужынская. Супраць яе пачаты працэс за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

Таксама У Гомелі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколага Дзяніса Кобрусева. У яго доме прайшоў ператрус, тэхніку канфіскавалі, а Дзяніса забралі ў РАУС. Пра гэта TUT.BY паведаміла яго жонка Святлана.

"Каля гадзіны дня муж патэлефанаваў, каб я вярталася тэрмінова з дзіцем дадому-маўляў, прыйшлі з ператрусам. Дамы былі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і нейкія людзі ў цывільным. Яны забралі ўсю тэхніку. А мужа павезлі ў Цэнтральны РАУС".

Па словах Святланы, яго забралі "за заклікі ў телеграм-канале да правядзення ў Гомелі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў".

Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскага каардынацыйнага савета, дзейнасць якога цяпер прыпыненая.

Вілейка

У вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка ў доме адбыўся агляд, бо міліцыянты падазраюць, што той можа з'яўляцца адміністратарам чату "Вілейка для жыцця".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства