viasna on patreon

МУС абвясціла пра затрыманне пратэстоўцаў, якія сапсавалі вадамёт

2020 2020-10-06T09:49:50+0300 2020-10-06T09:49:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ca272116-a8f5-45b6-b3ed-cc994f56a871_w1597_n_st.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сапсаваны вадамёт у Мінску 4 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода

Сапсаваны вадамёт у Мінску 4 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода

Прэс-служба МУС паведаміла, што ГУБАЗіК знайшоў тых, хто адзначыўся «актыўнымі супрацьпраўнымі дзеяннямі» падчас акцыі пратэсту ў Менску 4 кастрычніка. Ім пагражае крымінальны пераслед.

Паводле МУС, пяцёра хлопцаў ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў «каардынавалі натоўп, а таксама ўдзельнічалі ў счэпцы і блакаванні дарожнага руху», піша belsat.eu.

«Акрамя таго, 27-гадовы жыхар Столінскага раёна разукамплектаваў вадамёт (вырваў гідрапомпы), а 26-гадовы менчук закідаў спецтэхніку камянямі. Яшчэ два 21-гадовыя хлапчукі з Нясвіжа і Магілёва падазраюцца ў тым, што заклеілі аб’ектыў камеры вонкавага назірання на будынку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Асоба іх трэцяга саўдзельніка высвятляецца», – адзначаецца ў прэс-рэлізе МУС.

Цяпер маладыя людзі ў ІЧУ. У дачыненні іх складзены адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Аднак адначасова ім пагражае крымінальны пераслед: матэрыялы праверкі праверкі па фактах удзелу затрыманых у дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, накіраваныя следчым для дачы прававой ацэнкі.

Дарэчы, 5 кастрычніка, аднаго з іх, 27-гадовага Мікіту Ігнацюка суд Цэнтральнага раёна Мінска паспеў пакараць адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

То бок гаворка ідзе пра арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта адзін з тых артыкулаў, якія сілавікі звычайна выкарыстоўваюць для палітычна матываванага пераследу ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі.

Акрамя таго, у МУС адзначаюць, што «некаторыя затрыманыя з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх масавых акцый у Менску, у сувязі з чым цяпер праходзяць фігурантамі па крымінальнай справе».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства