viasna on patreon

Без затрыманняў у Беларусі аніяк. Хроніка пераследу за 8 кастрычніка Дапоўнена

2020 2020-10-08T14:44:12+0300 2020-10-09T07:54:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sedzianeuski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага.

Фота з ператрусу ў Юрыя Седзянеўскага.

Восьмага кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 841 39 81

+375 17 377 55 40.

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мінску сёння некалькі прадстаўнікоў сілавых струкрур у балаклавах  жорстка, з прымяненнем грубай фізічнай сілы, затрымалі непасрэдна на працоўным месцы працаўніка адной са станцый шынамантажу «Колесоплюс»  Максіма Матушкіна.

Зараз ён знаходзіцца нібыта ў Цэнтральным РУУС.

Адной з прычынаў затрымання можа быць актыўнасць Матушкіна ў тэлеграм-чатах.

У Гародні праходзяць мінімум тры ператрусы па справе аб удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, меркавана за 6 верасня, піша @belsat

Падазраванымі па справе ч.1 арт. 342 прызнаныя два браты - Уладзімір і Юрый Седзянеўскія.

Санкцыю на ператрус даў пракурор Клішын.  Братоў пакуль пакінулі на волі.

Пасля 14 гадзін у Мінску сілавікі разагналі жаночы ланцуг каля крамы "Рамонак" у Вяснянцы. Пры гэтам былі затрыманыя як мінімум тры жанчыны. Прозвішча адной з іх Алена Шаўчэнка.

Як стала вядома "Новаму Часу", 8 кастрычніка на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода быў затрыманы 23-гадовы фрэзероўшчык Міраслаў Сабчук — у ліку іншых хлопец удзельнічаў у стварэнні звароту работнікаў МТЗ, у якім завадчане асудзілі гвалт і патрабавалі новых сумленных выбараў.

Затрымалі экс-старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, паведамляе тэлеграм Радыё Свабода.

Са спасылкай на паплечнікаў Лябедзькі пра гэта піша «Мая краіна Беларусь». Жонка сказала «Белсату», што Лябедзька перастаў выходзіць на сувязь, апошні раз яна бачылася з ім раніцай.

У журналісткі гарадскога партала "Бабруйскі кур'ер" Марыны Малчанавай прайшоў ператрус - у рамках крымінальнай справы аб пажары апорнага пункта міліцыі ў горадзе, паведамляе выданне. Гэта сцвярджае і сама Марына на сваёй старонцы ў сацсетцы. 

У Гародні міліцыянты затрымалі сына актывіста Сяргея Верамеенкі Мікалая.

Мікола Верамеенка сёння паехаў пераафармляць машыну ў ДАІ. Там яго запрасілі ў кабінет кіраўніка ДАІ, дзе і паведамілі, што затрымліваюць за ўдзел у несанкцыцянаваным мерапрыемстве.

У Мінску затрымалі журналіста Аляксандра Вялітчанку. Абставіны затрымання высвятляюцца. - паведаміла ў фб яго жонка.

У Магілёве ў Следчы камітэт выклікалі Дар'ю Шкуматаву і яе мужа. Дар'ю - у якасці сведкі, а вось яе хлопца, па яе словах, могуць зрабіць падазраваным па крымінальнай справе аб нейкай надпісы, якая была нанесеная ў Магілёве. Таксама вядома, што ў справе замяшана мясцовае кіраванне ГУБАЗіК, піша MAYDAY.

Гарадзенскі актывіст Мікола Верамеенка паехаў пераафармляць машыну ў ДАІ. Там яго запрасілі ў кабінет кіраўніка ДАІ, дзе і паведамілі, што затрымліваюць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Хроніка судовага пераследу за восьмага кастрычніка

8 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту. У гэты дзень разглядаецца шмат спраў тых, хто быў затрыманы ў перыяд з 9 па 13 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства