viasna on patreon

Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд Фота Дакумент

2020 2020-10-08T16:20:34+0300 2020-10-08T17:20:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/katavanni-daklad-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чацвер, 8 кастрычніка, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый прэзентавалі даклад “Беларусь пасля выбараў”, які ўтрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў паствыбарчы перыяд. Спецыялісты сфакусаваліся на правах чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама на свабодзе ад катаванняў. Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей.

Аналітычная праца экспертаў прадстаўлена дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ.

Спікерамі выступілі праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, юрыст Павел Сапелка, старшыня "Беларускага Хельсінкскага Камітэту" Алег Гулак, юрыстка "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Вольга Сяховіч.

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў на многіх участках, а таксама дыспрапарцыйны гвалт у адносінах да мірных удзельнікаў пратэстаў прывялі краіну да палітычнага крызісу.

Праваабаронцы прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад ахвяраў катаванняў, якія звярнуліся ў “Вясну” і БХК, а таксама іншыя дадзеныя па падзеях 9-14 жніўня, атрыманыя з надзейных крыніц, і зрабілі вынікі, што супрацоўнікі сілавых ведамстваў адвольна, без дастатковых падстаў і не адпаведна сітуацыі прымянілі зброю – у тым ліку, пры вялікай колькасці людзей, а таксама супраць жанчын і дзяцей. Некаторая зброя – напрыклад, гумавыя кулі – прымяняліся супраць пратэстоўцаў упершыню ў Беларусі. Відавочна, на гэта мелася адпаведная санкцыя уладаў, а гэта сведчыць пра парушэнне Рэспублікай Беларусь права на жыццё, гарантаванае нацыянальнымі і міжнароднымі стандартамі.

“Відавочна, што катаванні, якія прымяняліся ў дачыненні да затрыманых, былі палітычна матываваным пакараннем, – адзначыў Валянцін Стэфановіч. – І адпаведна, адказнасць за гэта нясе кіраўніцтва краіны і, у прыватнасці, МУС”.

Па дадзеных устаноў аховы здароўя, толькі ў Мінску да медыкаў звярнуліся больш за 1240 удзельнікаў сходаў, у дачыненні да якіх прымяняўся гвалт. Як мінімум, двое ўдзельнікаў сходаў загінулі ад непасрэдных дзеянняў міліцыі, адзін – у выніку неаказання медыцынскай дапамогі. Праваабаронцы ўпэўненыя, што па гэтых фактах павінны быць узбуджаныя крымінальныя справы,  а таксама праведзеныя паўнавартасныя раследаванні забойстваў, раненняў і прымянення спецсродкаў і зброі ў адносінах да грамадзян.

“Пацярпелыя ад непрапарцыйных і незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі павінны быць адноўленыя ў сваіх правах, атрымаць эфектыўныя сродкі прававой абароны і кампенсацыю”, – падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Гісторыі катаванняў затрыманых пасля выбараў-2020

Амаль 30 сведчанняў ахвяраў катаванняў у перыяд з 9 па 14 жніўня сабраныя ў лангрыдзе "Вясны"

Павел Сапелка ў сваім выступе паведаміў пра метадалогію даследавання парушэнняў правоў чалавека ў вызначаны перыяд. Ён расказаў, што дадзеныя ахвяр збіраліся з дапамогай некалькіх крыніц, і толькі ў Мінску такім чынам было зафіксавана больш чым за 500 паведамленняў пра рэпрэсіі.

“Першыя ахвяры звярнуліся да нас яшчэ 14 жніўня, – падкрэсліў Павел Сапелка. – Гэта супярэчыць версіі ўладаў аб тым, што людзі фантазіравалі і звярталіся да праваабаронцаў пад ціскам грамадства і прэсы: ніхто ў той момант яшчэ не ведаў пра масштабы сітуацыі і не паспеў бы скласці настолькі зладжаныя аповеды”.

Такім чынам, звесткі, атрыманыя ад людзей, можна і патрэбна выкарыстаць для усебаковага і бесстаронняга раследавання рэпрэсій: яны ў поўнай меры дазваляюць знайсці і пакараць вінаватых.

Прааналізаваўшы звароты людзей, праваабаронцы прыйшлі да высновы, што калі затрыманні праводзіліся адвольна, то найбольш жорсткія пакаранні датычыліся пэўных катэгорый людзей. “Маркерамі” маглі стаць, напрыклад, белыя бранзалеты альбо стужкі, падпіска на пэўныя Тэлеграм-каналы, а таксама незвычайны знешні выгляд. Таксама пад рэпрэсіі праз прафесійную дзейнасць з 9 жніўня трапілі больш за 300 журналістаў, і гэта стала працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў на абмежаванне інфармацыі.

Вольга Сяховіч і Павел Сапелка
Вольга Сяховіч і Павел Сапелка

“Рэпрэсіі супраць журналістаў мелі нарастаючы характар, – распавяла Вольга Сяховіч. –  Калі спачатку іх адпускалі адразу пасля затрымання і праверкі дакументаў, то цяпер іх судзяць”.

Беларускае грамадства сутыкаецца з цэлым шэрагам праблем у гэтым разрэзе: частковае блакаванне інтэрнэту і пэўных рэсурсаў, абмежаванне друку і распаўсюду незалежных выданняў і дзейнасці замежных СМІ, пераслед блогераў. Усе выпадкі пераследу журналістаў павінны быць раследаваныя, а далейшы ціск – спынены.

Такім чынам, відавочна, што ў Беларусі склалася беспрэцэдэнтная па масштабах сітуацыя з парушэннямі правоў чалавека ў поствыбарчы перыяд.

“Прааналізаваўшы такія выпадкі, мы бачым, што ўсе рэпрэсіі былі не кропкавымі дзеяннямі канкрэтных супрацоўнікаў, а мэтанакіраванай палітыкай дзяржавы ў дачыненні да пэўных катэгорый людзей, –  падкрэслівае Алег Гулак. – Таму зараз мы маем такія праблемы з раследаваннем усіх выпадкаў парушэнняў правоў чалавека: дзяржава груба парушыла міжнародныя і нацыянальныя пагаджэнні, і цяпер не хоча узбуджаць справы і сведчыць супраць сябе”.

katavanni-daklad-04.jpg
Алег Гулак

Але нягледзячы на сённяшнюю беспакаранасць сістэмы, трэба ведаць, што па пэўных крымінальных справах тэрмін даўніны – 10 год, а ў дачыненні да парушэнняў правоў чалавека яго ўвогуле няма.

“У нас мала надзей на уладу і выкарыстанне прававых інструментаў на нацыянальным узроўні, – кажа Валянцін Стэфановіч. – Таму беларуская праваабарончая супольнасць працуе над запускам міжнародных механізмаў”

У прыватнасці, гэта датычыцца інструментаў АБСЕ і ААН, а таксама выкарыстання механізмаў універсальнай юрысдыкцыі: пазбегнуць адказнасці ніхто не здолее

Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства