viasna on patreon

Мінюст разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката палітвязняў Бабарыкі і Калеснікавай

2020 2020-10-08T19:52:36+0300 2020-10-08T19:52:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/advakaty-ukazalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 кастрычніка разгледзіць пытанне аб спыненні ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, абаронцы палітычных зняволеных экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і кіраўніцы яго выбарчага штабу, сябра прэзыдыeму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Пра гэта Аляксандар Пыльчанка распавёў агенцтву «Інтэрфакс-Захад»

Ілюстратыўнае фота: vedomosti.ru

Адпаведнае апавяшчэнне ён атрымаў 7 кастрычніка. Пытанне будзе разглядацца 15 кастрычніка на паседжанні кваліфікацыйнай камісіі ў пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі.

Як растлумачыў адвакат, «на цяперашні момант сутнасць абвінавачванняў яму дакладна невядомая». 9 кастрычніка ён азнаёміцца з матэрыяламі, якія сталі падставаю для разгляду пытання аб спыненні дзеяння адвакацкай ліцэнзіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства