viasna on patreon

Жыхароў Жлобіна затрымалі, падазраюць у паклёпе

2020 2020-10-09T08:35:14+0300 2020-10-09T08:35:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bmz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускі металургічны завод. Фота: gomel.today

Беларускі металургічны завод. Фота: gomel.today

8 кастрычніка ў міліцыі апынуліся мінімум трое жыхароў Жлобіна. Аказалася, недзе нехта абразіў начальніка мясцовай міліцыі, распачатая крымінальная справа па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу — паклёп, піша Радыё Свабода.

З працы ў міліцыю трапілі Сняжана Пагодзіна і Святлана Зыль. Яны сёстры, працуюць на Беларускім металургічным заводзе. Па месцы іх жыхарства прайшлі вобшукі. Міліцыя забрала ноўтбукі, планшэты, тэлефоны, кажа яна. Вечарам Сняжану адпусцілі, а Святлану пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Мяне сёння дапытвалі сем чалавек. Я адмовілася сведчыць супраць сябе. Мне казалі: „Прызнайся, іншыя ўжо прызналіся!“ — але ў чым? Нібыта нехта недзе распаўсюдзіў асабістыя дадзеныя ці міліцыянтаў, ці начальніка іх. Пыталіся, якія групы ў тэлеграме я ведаю, ці ведаю „Свободный Жлобин“ і „Каратели Беларуси“, ці даваў мне хто заданне зьбіраць інфармацыю пра міліцыю. Шчыра — я ня ведаю, чаму яны прыйшлі менавіта да мяне з такімі пытаннямі», — кажа Сняжана Пагодзіна.

Там жа — жыхар Жлобіна Вячаслаў Петрачэнка. Ён таксама працуе на БМЗ. Ад панядзелка быў на зборах у Гомлі. Учора па месцы яго жыхарства прайшоў вобшук. Родныя кажуць, што Вячаслаў у ІЧУ. Па тым жа артыкуле, што і Святлана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства