Вызвалілі яшчэ двух палітвязняў — супрацоўнікаў PandaDoc
13 кастрычніка змененая мера стрымання двум фігурантам справы PandaDoc — галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёння вернуцца дадому. Раней, нагадаем, на волю выйшаў дырэктар мінскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, ён быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Тром фігурантам абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, паведамілі TUT.BY адвакаты. Пад вартай застаецца яшчэ адзін супрацоўнік PandaDoc — менеджэр па прадукту Віктар Куўшынаў.
11 верасня ўсім чацвярым затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209 КК), хоць першапачаткова гаворка ішла аб крымінальнай справе па факце крадзяжу з бюджэту 107 тысяч рублёў (ч. 4 арт. 210 КК). Фігуранты віну не прызналі.
13 кастрычніка змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе галоўнаму бухгалтару кампаніі Юліі Шардыка і HR Уладзіславу Міхалапу. Як паведамляюць адвакаты, у бліжэйшы час яны будуць дома.
Першым на волю выйшаў дырэктар мінскага офіса Дзмітрый Рабцэвіч, гэта адбылося 11 кастрычніка, на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ, на той сустрэчы быў і Дзмітрый. Пасля вызвалення ў эфіры БТ ён заявіў, што яму даручылі рыхтаваць прапановы да паправак у Канстытуцыю і выкласці падыходы па вызваленні шэрагу асоб, якія «апынуліся не так грамадска небяспечнымі для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе».
Пакуль пад вартай застаецца супрацоўнік PandaDoc — менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў. Аднак адвакаты заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб яму таксама змянілі меру стрымання, не звязаную з утрыманнем пад вартай.
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 94 палітвязняў.