viasna on patreon

Рада Еўропы заклікала беларускія ўлады спыніць гвалт і пачаць дыялог  

2020 2020-10-14T09:15:07+0300 2020-10-14T09:32:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2000px-flag_of_the_council_of_europe.svg_.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка Рада Еўропы выступіла з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі. Тэкст заявы прыводзіць Радыё Свабода.

«Падзеі, якія разгортваюцца ў Беларусі пасля правядзення 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў, і рэпрэсіўныя меры, ужытыя ўладамі і праваахоўнымі органамі, па-ранейшаму выклікаюць вялікі непакой.

Свабода сходаў і свабода выказвання думак ёсць асноўнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі, якія неабходна выконваць. Гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў, недапушчальны.

Мы самым рашучым чынам асуджаем любое далейшае прымяненне гвалту ў Беларусі, у тым ліку несувымернае выкарыстанне сілы ўладамі супраць удзельнікаў пратэсту, пра што нядаўна паведамлялася.

Мы, у прыватнасці, заклікаем да няўхільнага выканання правоў журналістаў.

Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжання з імі недапушчальныя на нашым кантыненце. Мы рашуча пацвярджаем сваю пазыцыю, што ўсе затрыманыя павінны быць вызвалены і што ў мэтах правядзення такой доўгачаканай усімі жыхарамі краіны канстытуцыйнай рэформы неабходна пачаць сапраўдны паважлівы дыялог з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Перамовы наконт выхаду з крызісу і правядзення канструктыўных рэформаў немагчыма весці выключна з праўрадавымі сіламі. Яны ня будуць паспяховымі, калі ў іх ня будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазіцыі да ўладаў.

Рада Еўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да правядзення сапраўдных рэформаў».

Гэтую заяву зрабілі намеснік міністра замежных спраў Грэцыі і старшыня Камітэту міністраў Рады Еўропы Мілтыядыс Варвіцыётыс, старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рык Дэмс і генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч Бурыч.

У Раду Эўропы ўваходзяць 47 краін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства