viasna on patreon

Беларускі Хельсінкскі камітэт патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць Леаніда Мархоткі

2020 2020-10-16T09:51:51+0300 2020-10-16T10:42:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marhotka-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мархотка Леанід. Фота: lider-press.by

Мархотка Леанід. Фота: lider-press.by

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" распаўсюдзіў заяву, у якой патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць сябра Рады арганізацыі Леаніда Мархоткі і вызваліць яго ад адбыцця адміністрацыйнага арышту. Заява размешчаная на сайце праваабарончай арганізацыі.

За няпоўныя два месяцы, якія прайшлі пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" , ён адбудзе 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

26 жніўня Леанід Мархотка быў затрыманы ў Салігорску людзьмі ў цывільным і дастаўлены ў Салігорскі РАУС, дзе на яго б складзены пратакол паводле арт. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У гэты ж дзень суд Салігорскага раёна прыцягнуў праваабаронцу да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь.

Ужо на наступны дзень, вечарам 27 жніўня, Леанід зноў быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС, дзе на яго склалі чарговы пратакол па арт. 23. 34 Каап. 28 жніўня суд падвергнуў Мархотку адміністрацыйнаму арышту тэрмінам 10 сутак, нягледзячы на яго ўзрост (67 гадоў) і праблемы са здароўем (наяўнасць цяжкіх хранічных захворванняў).

6 кастрычніка Леаніда зноў затрымалі. Па словах сваякоў, яго выклікалі і запрасілі ў Салігорскі гарвыканкам, каб уручыць ліст. Пасля выхаду з будынка выканкама ён быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС для вядзення адміністрацыйнага працэсу. Суд зноў прызначыў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падчас адбывання адміністрацыйнага спагнання ў дачыненні да Леаніда Мархоткі была разгледжаная чарговая адміністрацыйная справа па арт. 23. 34. КаАП. Судовае паседжанне, якое таксама праходзіла ў будынку РАУС, скончылася вынясеннем 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Леанід Мархотка з'яўляецца сябрам Рады РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" , а таксама прадстаўніком арганізацыі ў Салігорскім рэгіёне. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускага Незалежнага прафсаюза, актыўны арганізатар шахцёрскіх забастовак, першага маршу шахцёраў Салігорск-Менск, удзельнік перамоваў з урадам у 1990-х гадах.

Адміністрацыйны пераслед Леаніда Мархоткі праваабаронцы разглядаюць як пакаранне за ажыццяўленне ім законнай праваабарончай дзейнасці.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт патрабуе спыніць пераслед сябра Рады БХК Леаніда Мархоткі ў сувязі з законным ажыццяўленнем ім праваабарончай дзейнасці, вызваліць Леаніда Мархоткі ад адбыцця адміністрацыйнага арышту, прызначанага ў мэтах прымусіць яго адмовіцца ад ажыццяўлення сваёй законнай праваабарончай дзейнасці, а таксама гарантаваць магчымасць ажыццяўлення Леанідам Мархотка і іншымі праваабаронцамі правоў па заахвочванні і абароне правоў чалавека ў атмасферы без пагроз, запалохвання і рэпрэсій.

Поўны тэкст заявы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства