viasna on patreon

СК: Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы

2020 2020-10-16T12:45:35+0300 2023-01-16T14:50:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piket_tih_sv_075.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская. Фота:
Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

СК паведамляе, што Святлана знаходзіцца ў ліку "прыцягнутых да крымінальнай адказнасці" асоб па справе Каардынацыйнай рады і "аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненым з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт".

Тым самым, СК пацвердзіў, што яна ў межах крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская абвешчаная ў вышук.

"У ходзе расследавання атрыманыя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні асобнымі асобамі, якія ўваходзяць у склад арганізацыі, названай "Каардынацыйная рада", дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", — паведамляецца ў ведамстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства