Навіны на тэму: выбары-2015
17.08.2016 Брэст: старшыню акруговай камісіі, якая падчас прэзідэнцкіх выбараў адзінаасобна разгледзела скаргу адносна падлогу бюлетэняў, спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці
Галіна Янголенка задзейнічана і ў цяперашняй выбарчай кампаніі: яна абрана старшынёй акруговай выбарчай камісіі ў Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2.
14.07.2016 Генеральная пракуратура адмовілася ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю Цэнтрвыбаркаму
Такую выснову можна зрабіць з адказу, які атрымаў з Генеральнай пракуратуры брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Нагодай для звароту былі падзеі 2015 года, калі ў Беларусі адбываліся прэзідэнцкія выбары.
13.03.2016 Брэст: пракуратуру просяць адрэагаваць на адмову чыноўніка прадставіць міліціыі дакументы наконт выбараў
Адпаведную скаргу ў пракуратуру горада Брэста накіраваў мясцовы актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк, які дамагаецца, каб была распачата крымінальная справа па факту падлогу выбарчых бюлетэняў і несапраўднага падліку галасоў падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў.
07.03.2016 Пракуратура Брэсцкай вобласці лічыць адмову ў азнаямленні з вынікамі выбараў на ўчастках законнай
Пракурор, як і баранавіцкія, і брэсцкія абласныя ўлады, не ўбачыў парушэння ў адмове 11 жыхарам Баранавіч пазнаёміцца з дадзенымі аб выніках выбараў на ўсіх участках у Баранавічах, а не толькі з агульнымі дадзенымі, як гэтым жыхарам прапаноўваецца.
16.02.2016 Брэст: пракуратура зноў адмовілася рэагаваць на парушэнні выбарчага закандаўства
Актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк накіраваў чарговую скаргу (гэтым разам на імя пракурора Брэсцкай вобласці), бо ранейшыя звароты ў надзорны орган не далі плёну.
01.02.2016 Брэсцкая абласная пракуратура таксама адмовіла жыхарам Баранавіч у інфармацыі пра вынікі выбараў на участках
Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша атрымаў адказ такога зместу за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Точка.
12.01.2016 Пракуратуру просяць разабрацца з адмовамі паведаміць вынікі выбараў па ўсіх участках Баранавічаў
11 грамадзян Баранавіч не спыняюць сваю барацьбу за атрыманне інфармацым пра вынікі галасавання па ўсіх выбарчых участках гораду падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
11.01.2016 Брэст: пракуратура адмовілася распачынаць крымінальную справу паводле парушэнняў выбарчага заканадаўства
Як вынікае з адказу, які атрымаў мясцовы актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк, гарадская пракуратура нават не праводзіла праверку паводле фактаў, што былі выкладзеныя ў ягонай заяве.
29.12.2015 Брэст: міліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу па замененых бюлетэнях
Актывісты Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк і Сяргей Вакуленка атрымалі адказ наконт міліцэйскай праверкі, што адбывалася на падставе заяў, датычных здарэнняў падчас датэрміновага галасавання.
27.12.2015 У Краснаполлі ўзнагародзілі членаў выбарчых камісій і чальцоў ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі
Старшыня Краснапольскага райвыканкама Ігар Балахонаў у сваім выступленні распавёў пра тое, што жыхары раёна “паспяхова вытрымалі экзамен”, яўка выбаршчыкаў на Краснапольшчыне на прайшоўшых выбарах склала 98,1%.
22.12.2015 Жыхарам Баранавіч аблвыканкам таксама адмовіў у апублікаванні дадзеных пра вынікі галасавання на кожным выбарчым участку
Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы такую інфармацыю 11 грамадзян Баранавіч папрасілі ў мясцовым гарвыканкаме. Пасля адмовы яны накіравалі заяву ў Брэсцкі аблвыканкам. Але 21 снежня і адтуль атрымалі адмову.
16.12.2015 Смаргонская пракуратура ўхілілася ад ацэнкі фактаў фальсіфікацыі выбараў (дакумент)
Амаль 2 месяцы з пракуратуры не было ніякіх паведамленняў аб выніках праверкі. Таму ў пачатку снежня Алесь Дзергачоў накіраваў туды афіцыйную просьбу паведаміць аб выніках расследавання парушэння заканадаўства.
15.12.2015 Брэсцкі актывіст Руху “За Свабоду” просіць пракуратуру прыцягнуць да адказнасці старшыню выбаркама
Па выніках перапіскі ён прыйшоў да высновы, што старшыня Маскоўскай раённай горада Брэста тэыртарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ Галіна Янголенка здзейсніла дзеянні, якія відавочна выходзяць за межы прадстаўленых ёй правоў і паўнамоцтваў.
14.12.2015 Выніковая аналітычная справаздача кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
04.12.2015 Прыбіральшчыцу, што была назіральніцай на выбарах, звольнілі з працы за «нядобранадзейнасьць»
Звольненая Галіна Ганчарык была назіральніцай ад АГП на мінулых выбарах.