viasna on patreon

Віцебскаму лекару, якога моцна збілі пры затрыманні, прызначылі 4 гады калоніі за каментары

2024 2024-12-28T10:15:00+0300 2025-01-03T10:25:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aljaksandr-randarenka_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з "пакаяльнага" відэа

Скрыншот з "пакаяльнага" відэа

У Віцебскім абласным судзе 19 снежня быў вынесены прысуд 38-гадоваму лекару Аляксандру Рандарэнку — чатыры гады калоніі. Яго абвінавацілі ў "рэабілітацыі нацызму" (ч. 1 арт. 130-1 КК) і "распальванні варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Яўген Буруноў.

Таксама суд прыняў рашэнне канфіскаваць ягоны тэлефон Apple iPhone 12 Pro.

Аляксандра затрымалі ў красавіку разам з сябрам — падчас анлайн-стрыма з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у «Крокус Сіці Холе». На апублікаваным "пакаяльным" відэа бачна, як яго моцна збілі. 

Як пісала "Віцебская Вясна", паводле матэрыялаў справы абвінавачаны на працягу амаль двух гадоў размяшчаў у вольным доступе пісьмовыя тэксты ўказанага зместу з выкарыстаннем уліковага запісу ў мэсэнджэры Telegram».

"Ён жа з 11 верасня 2022 года па 28 чэрвеня 2023 года з выкарыстаннем уліковага запісу ў Telegram размясціў для публічнага прагляду іншымі карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт у агульнадаступных групах каментарыі, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму. У прыватнасці, даваў у іх станоўчую адзнаку рашэнняў і дзеянняў Адольфа Гітлера", — распавядае пракуратура.

У красавіку 2024 года Аляксандр Рандарэнка быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). У судзе ён казаў, што падчас распівання спіртовых напояў, у стрыме з незнаёмым выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру.

Аляксандра Рандарэнку у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах судзілі мінімум пяць разоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства