viasna on patreon

Блог Валянціна Стэфановіча: “Мы вас научим Родину любить – мать вашу!”

2009 2009-02-02T17:25:00+0200 2016-09-07T16:23:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/val1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыі Валянціна Стэфановіча

Ілюстрацыі Валянціна Стэфановіча

Усе мы на мінулым тыдні сталі сьведкамі заканчэньня спец.аперацыі нашых бравых спецслужбаў  па накіраваньні ў войска трох маладых дэбашыраў, якія называюць сабе апазыцыянерамі. Масштабы аперацыі не могуць не ўражваць: пры цесным узаемадзеяньні ўсіх дзяржаўных службаў  і пры падтрымцы дзяржаўнага тэлебачаньня усе трое нарэшце адпраўленыя ў слаўныя шэрагі беларускіх узброеных сілаў.  Там ім прадставіцца выдатнейшая магчымасць выканаць свой свяшэчэнны абавязак перад Радзімай і ўзмацніць яе абароназдольнасьць перад тварам магчымай пагрозы крыважэрнага NATO. Віват! Аўтараў і выканаўцаў гэтай супераперацыі прапаную прадставіць да высокіх дзяржаўных   узнагародаў ці як мінімум уручыць ім каштоўныя падарункі.

Не, сапраўды, я ўражаны. Асабліва з судом па скарзе Франака ў вас здорава атрымалася. Правільна, навошта там рассусольваць: адвакаты, хадайніцтвы, яшчэ медыцынскую экспертызу якую запатрабавалі б незалежную. А так, правялі суд хутка, без валакіты, а галоўнае без самога заяўляльніка і ягонага адваката. Сказалі ім, што суд у панядзелак будзе, а самі яго хуценька ў пятніцу правялі. А гэтыя “інтэлігенцішкі” толькі ў панядзелак і даведаліся, што суд ужо адбыўся. А каб зручней Франака Вячорку было ў войска забіраць, суддзя сам, сваё ж раней вынесенае вызначэньне аб прыпыненьні прызыву да ўступленьня ў законную сілу рашэння суда, адмяніў. Таксама рэспект яму, а то чакай пакуль касацыйную скаргу пададуць ды яе разгледзяць.  У такіх выпадках канешне можна і ГПК крыху парушыць. Справа ж дзяржаўнай важнасці, як ні як.

І з Федаруком малайцы, не разгубіліся, праявілі смякалку. Завалакі яго у ЦіП на Акрэсцніна, ціпа ён дзесяць сутак не адбыў у траўні мінулага году. Патрымалі яго там пару сутак, за гэты час медыцынскую камісію правялі. А інакш лаві яго, дастаўяляй кожны раз. А што ПіКаАП парушылі і незаконна яго арыштавалі, ну дык зноўку ж справа дзяржаўнай важнасьці. Ды і вызвалілі яго потым праз пару дзён, вызвалілі і ў частку адразу ў Жодзіна з камфортам завезлі.

А Івана Шыла вунь у адну частку з Алесем Калітой адправілі, гуманізьм праявілі. Ён цяпер дакладна Родзіну палюбіць і доўг ёй аддаць захоча.  А тое, што яго са школы перад апошнім выпускным іспытам выгналі, дык гэта ён сам вінаваты. Трэба было вучыцца, а не на пікеты і дэманстрацыі хадзіць. Ды і звязаўся з гэтымі “атрыцацельнымі”, які іх там, маладафронтаўцамі. Яго з Федаруком нават судзілі за гэта, па арт. 193.1 КК. Але ж яны не “асазналі”, на пуць выпраўленьня ня сталі. А гэты Вячорка, інтылегент няшчасны! Панавучылі іх на сваю галаву. Ён яшчэ ў БДУ на журфаку вучыўся, але выгналі з трэцяга курсу. І правільна. Журфакі ў краіне не для гэтага стваралі, каб там бэнээфаўцы розныя вучыліся. Таму цяпер там перад паступленьнем сумоўе праводзяць, каб такія тыпы несазнацельныя не патрапілі. Там павінны вучыцца сапраўдныя патрыёты, сябры БРСМ, Белай Русі. Вось яны Родзіну любяць. Са страшнай сілай.

Няхай цяпер паслужаць Родзіне. Там іх навучаць Родзіну-маць любіць. Капаць адсюль і да абеда, ё-маё! Тут вам тут не здзесь! А то бач ты, канстытуцыйны лад наш ім не падабаецца. Ну і што, што адзін чалавек краінай ужо 15 гадоў кіруе. Ён яшчэ кіраваць будзе, яму народ давярае. А ўсялякія там дэмакратыі, падзел галінаў улады, правы чалавека і іншая “педэрастыя” не для нас. Мы людзі нармальныя, савецкія. Так, што ўсіх у армію, тав. Мальцаў, усіх у армію!

В. Стэфановіч 

Ілюстрацыі Валянціна Стэфановіча

Валянцін Стэфановіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. У дзяцінстве марыў стаць лесніком, мараком і машыністам дызэль-электра-цягніка. У жыцці паспрабаваў розныя заняткі: быў маляром, салдатам, студэнтам і юрыстам МПЗ. Цяпер актыўна назіраю за жыццём.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства