viasna on patreon

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі

2024 2024-11-04T13:26:49+0300 2024-11-04T13:26:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naryshkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Нарышкін

Ілля Нарышкін

Стала вядома, што 14 жніўня 2024 году ў Гродзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна. Таксама ён мусіць выплаціць 600 базавых велічынь штрафу (24 тысячы рублёў).

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы, ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме з 22 ліпеня па 14 жніўня 2024 года разгледзеўсуддзя Юрый Казакевіч

Ілля родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Ягоны бацька — украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ён яшчэ ў савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны вельмі даўно не жывуць разам. Нарышкін паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта. Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём: выступаў у розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканала "Беларусь-2", якая называецца "Вежа". Апошнія публічныя даныя аб ім датуюцца сакавіком 2023-га. 

Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад'яўляюць, у апошні час часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства