viasna on patreon

Спецдакладчык ААН прадставіла даклад аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі

2020 2020-10-27T15:52:07+0300 2020-10-27T15:52:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/23-img_2458-anais-marin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анаіс Марын

Анаіс Марын

У рамках 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын асвятліла сітуацыю ў краіне да 15 чэрвеня.

Анаіс Марын выступіла ў адпаведнасці з парадкам дня "Захвочванне і абарона правоў чалавека: становішча ў галіне правоў чалавека і даклады спецыяльных дакладчыкаў і прадстаўнікоў". Яна засяродзіла ўвагу на пытаннях адпраўлення правасуддзя, у прыватнасці, правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, і судовага пераследу праваабаронцаў, журналістаў і іншых членаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

З поўным тэкстам дакладу можна азнаёміцца тут.

Таксама сёння, пасля новых пратэстаў у Беларусі ў падтрымку абвешчанай апазіцыяй агульнанацыянальнай забастоўкі, Анаіс Марын заклікала афіцыйны Мінск спыніць "рэпрэсіі супраць уласнага народа". Яна нагадала пра затрыманні тысяч людзей на акцыях супраць Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства