Навіны на тэму: ААН
13.12.2024 "Няхай свет ведае!". КПЧ ААН вынес рашэнне паводле справаў адразу 18 заяўнікаў
КПЧ ААН вынес станоўчае рашэнне паводле справаў адразу 18 заяўнікаў, што былі затрыманыя і абвінавачаныя па артыкуле 23.34 КаАП. "Вясна" паразмаўляла адной з заяўніц — Ірынай Грышчук, пра тое, навошта яна прайшла такі шлях.
05.11.2024 Праваабарончая праграма "Вясна"
На Генеральнай асамблеі ААН Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасці спецыяльнай дакладчыцы.
01.11.2024 ААН: Захоўваюцца асцярогі з нагоды жорсткага абыходжання са зняволенымі і магчымых гвалтоўных знікненняў у Беларусі
Эксперты ААН у парадку спецыяльнай працэдуры зноў звярнуліся да ўладаў Беларусі з лістом.
31.10.2024 "У Беларусі склалася рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека". Анаіс Марэн выступіла з апошнім дакладам у ААН
На 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, на 35-ым пленарным пасяджэнні трэцяга камітэта Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасці спецыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
02.10.2024 Камітэт супраць катаванняў ААН: Беларусі неабходна пакласці канец практыцы катаванняў і жорсткага абыходжання
Камітэт супраць катаванняў ААН апублікаваў вынікі расследавання ў дачыненні да Беларусі.
01.10.2024 Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
26.09.2024 "Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава"
Шчырая размова з Анаіс Марэн у падкасце "Вясна прыйдзе".
24.09.2024 "Задушэнне іншадумства". Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
Што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы?
24.09.2024 "Дайце выказацца ахвярам – палітычным зняволеным у Беларусі і іх будучыні"
Удзельнікі мерапрыемства ў Савеце ААН па правах чалавека запрасілі міжнародную супольнасць працягнуць дыскусію з вядучымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, прыслухацца да іх патрэб і знайсці шляхі адпраўлення правасуддзя.
29.08.2024 "Вясна" звярнулася ў Працоўную групу ААН наконт палітзняволенай, якую асудзілі да калоніі за салідарнасць
Юрыдычная служба “Вясны” распавяла пра парушэнні па гэтай справе.
28.08.2024 "У турмах не менш за 16 палітвязняў з інваліднасцю". Як выглядаў альтэрнатыўны даклад для Камітэта па правах людзей з інваліднасцю
Камітэт па правах людзей з інваліднасцю сустрэўся з беларускай грамадзянскай супольнасцю — з тымі, хто рыхтаваў альтэрнатыўны даклад па Беларусі.
27.08.2024 Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
Камітэт па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.
15.08.2024 Камітэт ААН прызнаў парушэнні правоў беларускай дзяржавай адразу 13-ці чалавек
Скаргі былі падрыхтаваныя пацярпелымі і іх прадстаўнікамі яшчэ да таго, як дэнансацыя беларускай дзяржавай Факультатыўнага пратакола набыла моц.
13.08.2024 "Вясна" звярнулася ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага
Нягледзячы на анказахворванне, палітзняволенага Паўла Кучынскага ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады.
06.08.2024 Праваабаронцы накіравалі альтэрнатыўны даклад Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі
Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta ў супрацоўніцтве з Беларускім ПЭН і Lawtrend прааналізавалі сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй і накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад, што закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 года.