viasna on patreon

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі расследаваць гвалт супраць пратэстоўцаў

2020 2020-11-19T19:07:05+0300 2020-11-19T19:19:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kasciol-zatrymanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі мусяць расследаваць, наколькі законнымі былі дзеянні сілавікоў падчас акцый пратэсту ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў іх заяве ад 19 лістапада, якую падпісалі дзесяць экспертаў ААН, у тым ліку спецдакладчык па пазасудовых пакараннях смерцю Агнэс Каламар, а таксама яе калегі, якія займаюцца абаронай правоў на свабоду думкі — Ірэн Хан, сітуацыяй у галіне правоў чалавека ў Беларусі — Анаіс Марэн, пытаннем пра катаванні — Нільс Мэльцэр, і ўдзельнікі рабочай групы ААН па адвольных затрыманнях.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.
Ілюстрацыйнае фота. Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

"Я рашуча асуджаю шырокамаштабныя парушэнні беларускімі ўладамі правоў на мірныя сходы, свабоду думкі і выказвання, а таксама права на ўдзел у публічных справах, — заявіла спецыяльная дакладчыца ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. — Правы мірных пратэстоўцаў, абаронцаў правоў чалавека, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў застаюцца неабароненымі ад непрапарцыйна гвалтоўных і відавочна незаконных дзеянняў сілавікоў".

«Улады мусяць правесці хуткае, дбайнае, незалежнае і бесстаронняе расследаваньне законнасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі», — адзначылі эксперты.

Яны сцвярджаюць, што ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня «звычайнай з'явай» сталі катаванні і жорсткае абыходжанне з удзельнікамі мірных пратэстаў. Паводле іх, гэткія дзеянні «суправаджаюцца беспакаранасцю, якая вынікае з нежадання ўладаў праводзіць належныя крымінальныя расследаваньні па заявах пра катаванні».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства