viasna on patreon

«Вясна» і БХК звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды запісу маналогу Карпянкова

2021 2021-01-16T10:42:24+0300 2021-01-16T11:03:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrym_paslia_inauguracii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні на пратэстах пасля інаўгурацыі Лукашэнкі. Фота TUT.BY

Затрыманні на пратэстах пасля інаўгурацыі Лукашэнкі. Фота TUT.BY

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў Камітэта па правах чалавека ААН, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марын па прычыне з'яўлення ў інтэрнэце аўдыёзапісу, на якім цяперашні намеснік МУС Мікалай Карпянкоў, які раней займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС, паведамляе падначаленым аб планах па ўзмацненні жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

На думку праваабаронцаў, дадзены аўдыёзапіс сведчыць аб намерах ўлады перайсці да яшчэ больш радыкальных дзеянняў у адносінах да пратэстоўцаў, зрабіўшы рэалізацыю правоў чалавека абсалютна немагчымай.

Пра што на аўдыё кажа Карпянкоў?

Так, у пачатку запісу Карпянкоў распавядае падначаленым пра новую зброю, якую беларускія сілавікі атрымалі на ўзбраенне з Расіі, - гэта «пісталет Ярыгіна». Ён дапускае прычыненне ім значнага ўрону для чалавека, у тым ліку смяротнага зыходу. Намеснік кіраўніка МУС паведамляе, што з падобнай зброі быў забіты мірны пратэстуючы - Аляксандр Тарайкоўскі. Далей ён кажа аб недастатковасці прымянення гумовых дубінак, светлашумавых гранат і іншых сродкаў для падаўлення пратэстаў. Карпянкоў, спасылаючыся на Лукашэнку, паказвае на неабходнасць "альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць", а таксама рэкамендуе страляць непасрэдна ў лоб, каб чалавек пасля атрыманых траўмаў ніколі не змог вярнуцца да ранейшага стану. А ўжываць вадамёты "важна абавязкова з газам". Акрамя таго, у аўдыёзапісу гаворка ідзе аб стварэнні спецыяльных лагераў з калючым дротам па перыметры для бестэрміновага утрымання асоб, якія паўторна прынялі ўдзел у пратэстах.

Што кажуць праваабаронцы?

ПЦ "Вясна" і БХК ацэньваюць дзеянні ўладаў і праваахоўных органаў як грубыя парушэнні правоў чалавека. У прыватнасці, змест гутаркі Мікалая Карпянкова, які спасылаецца на поўную свабоду дзеянняў, санкцыянаваную фактычным кіраўніком дзяржавы, паказвае поўнае ігнараванне ўладамі базавых асабістых правоў чалавека, такіх як права на жыццё, на свабоду ад катаванняў, на свабоду ад паднявольнага стану і прымусовай працы, на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Усё, пра што кажа Карпянкоў, з'яўляецца рэакцыяй улады на мірныя акцыі пратэсту супраць рэжыму, і такім чынам яны таксама ўяўляюць сабой парушэнне права на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў.

Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў звярнуцца да ўрада Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародна-прававых дакументах, а таксама задзейнічаць усе неабходныя і наяўныя сродкі міжнародна-прававога рэагавання на грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства