viasna on patreon

БХК і "Вясна" зноў звярнуліся да спецдакладчыкам ААН з-за грубых парушэнняў правоў Віктара Бабарыкі

2021 2021-02-02T11:25:19+0300 2021-02-02T11:25:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babaryka-1305.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бабарыка / nn.by

Віктар Бабарыка / nn.by

Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" просяць экспертаў ААН заклікаць беларускія ўлады забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыка права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва яго крымінальнай справы, а таксама даць магчымасць абскарджання прысуду ў апеляцыйным парадку.

Юрысты БХК і ПЦ "Вясна" ў чарговы раз заклікалі спецыяльных дакладчыкаў ААН даць ацэнку абуральнаму грубаму парушэння права экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва ў сувязі з планаваным разглядам яго крымінальнай справы Вярхоўным судом па першай інстанцыі.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што паводле ч. 5 арт. 370 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса "Прысуды, пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягаюць". Адпаведна, прысуды, вынесеныя Вярхоўным судом, ўступаюць у сілу неадкладна.

Разам з тым, у п. 5 арт. 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах прадугледжана, што "Кожны, хто асуджаны за якое-небудзь злачынства, мае права на тое, каб яго асуджэнне і прысуд былі перагледжаныя вышэйстаячай судовай інстанцыяй згодна з законам".

У паведамленні адзначаецца, што Крымінальна-працэсуальны кодэкс прадугледжвае магчымасць абыходжання са скаргай на прысуд суда ў парадку нагляду, але нагляд не з'яўляецца стадыяй перагляду крымінальнай справы. Наглядная скарга ўяўляе сабой просьбу ацаніць, ці маюцца ў разгледжанай крымінальнай справе падставы для арганізацыі працэдуры па пераглядзе справы. Наглядная скарга разглядаецца не ў працэсе, без удзелу бакоў, без пратаколу. Камітэт па правах чалавека ААН не лічыць стадыю нагляду ў беларускай прававой сістэме эфектыўным спосабам абароны.

У паведамленні Спецыяльным дакладчыкам па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, а таксама па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саян і па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лалор, праваабаронцы адзначаюць, што пры падобных абставінах, у адсутнасць магчымасці на працягу месяца аказання прававой дапамогі Віктару Бабарыка на канфідэнцыйнай аснове ў ходзе азнаямлення з крымінальнай справай перад перадачай у суд, у сувязі з адвольным пазбаўленнем ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці яго абаронцы Аляксандра Пыльчанкі, заключэнні пад варту адваката палітвязня па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака, гаворкі аб справядлівым судовым разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" не можа ісці ў прынцыпе.

БХК і "Вясна" звярнуліся ў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць Віктару Бабарыку права на канфідэнцыйныя зносіны з адвакатамі

18 студзеня ў сродках масавай інфармацыі появилась інфармацыя аб тым, што крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня і экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, які змяшчаецца пад вартай ужо восьмы месяц, перададзеная Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства