viasna on patreon

У Следчы камітэт на допыт выклікалі праваабаронцу Андрэя Палуду

2021 2021-03-19T10:44:00+0300 2021-03-19T07:57:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paluda_2019_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org

На допыт у Следчы камітэт на 10 гадзін 19 сакавіка выкліканы яшчэ адзін сябра ПЦ “Вясна” – праваабаронца Андрэй Палуда.

Допыты праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Андрэй Палуда, які працуе ў “Вясне” з 2007 года, найперш вядомы як каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, прызнаны эксперт у гэтым накірунку як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Ён таксама спрычыніўся да адукацыйных праграм школ па правах чалавека розных узроўняў.

Напярэдадні допыту Андрэя Палуды, адзінаццаць міжнародных праваабарончых арганізацый уключаючы Amnesty International выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць пераследы праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў і вызваліць зняволеных па палітычных матывах.

Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў. Сумесная заява

Беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на праваабаронцаў, прад'яўляючы ім неабгрунтаваныя крымінальныя абвінавачванні, узбуджаючы ў дачыненні да іх сфабрыкаваныя справы, ладзячы рэйды і ператрусы ў спробе адпомсціць праваабаронцам за тое, што яны выконваюць сваю законную працу

Амаль  на працягу цэлага тыдня праваабаронцаў і валанцёраў “Вясны” з розных гарадоў Беларусі следчыя выклікаюць на допыты. Вядомы дзесятак такіх выпадкаў. Выклік Андрэя Палуды, відаць, далёка не апошні ў ланцугу масавага пераследу праваабаронцаў.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

З гэтай нагоды Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” выказала свой пратэст у сувязі з чарговымі рэпрэсіямі ў дачыненні да  арганізацыі і яе сябраў і заявіла, што ніколі не спыніць сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэй і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі.

Чацверты дзень запар следчыя дапытваюць праваабаронцаў "Вясны"

18 сакавіка на допыты ў якасці падазраванага ў Следчы камітэт выкліканы праваабаронца Зміцер Салаўёў, у якасці сведак Алесь Дзергачоў (Смаргонь), Алесь Буракоў - старэйшы (Магілёў) і Уладзімір Малей, якога таксама дапыталі і ўчора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства