Навіны на тэму: Андрэй Палуда
10.10.2024 "Наяўнасць смяротнага пакарання заўсёды з'ўляецца лакмусавай паперкай сітуацыі з правамі чалавека"
Вялікая гутарка з каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам.
06.10.2024 "І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?" У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе.
25.04.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Незадаволеная апеляцыя вясноўцаў; праект #FramedinBelarus і вышываныя гісторыі палітвязняў; жыцці людзей, якія стаяць за кейсамі смяротных прысудаў.
10.10.2022 "Нас не чулі — і кола пашыралася". 10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Змены ў заканадаўстве, вайна, рэакцыя грамадства і абаліцыяністы за кратамі. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда разважае пра пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце часу і ўзгадвае самыя значныя моманты ў кампаніі.
12.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Гадавіна мінскага тэракту і пытанне смяротнага пакарання, дапамога украінскаму “Восток SOS”, рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў у сувязі з вайной ва Украіне і паштоўкі палітвязням-вернікам.
04.05.2021 Андрэй Палуда: "Пакуль няма сістэмных зменаў, новыя прысуды і расстрэлы могуць адбыцца ў любы момант"
4 траўня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, арганізаванай Партугаліяй як краінай, якая старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза.
19.03.2021 У Следчы камітэт на допыт выклікалі праваабаронцу Андрэя Палуду
На допыт у Следчы камітэт на 10 гадзін 19 сакавіка выкліканы яшчэ адзін сябра ПЦ “Вясна” – праваабаронца Андрэй Палуда.
05.10.2020 "Праблема гвалту пранізвае ўсё нашае грамадства". Андрэй Палуда пра Тыдзень супраць смяротнага пакарання
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" ўжо ў восьмы раз ладзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень.
14.04.2020 Андрэй Палуда пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Гэта датычыцца кожнага з нас!
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
10.10.2019 Прагляд фільма і дыскусія пра смяротнае пакаранне прайшлі ў Гародні
Дзявятага кастрычніка ў Гародні ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшоў паказ дакументальнага фільма "Курумім" і сустрэча з праваабаронцам, каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэем Палудам. Мерапрыемства сабрала больш за 30 чалавек і прайшло ў фармаце жывой дыскусіі.
20.09.2019 Андрэй Палуда: “Важна паказаць, што праблема смяротнага пакарання неабыякавая грамадству”
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Яго арганізатар Андрэй Палуда распавядае, якія мерапрыемствы плануецца правесці ў гэтым годзе, і заклікае ўсіх жадаючых далучацца да актыўнасцяў у межах Тыдня.
19.07.2019 "А калі б ён забіў тваё дзіця?" Як размаўляць пра смяротнае пакаранне з тымі, хто яго падтрымлівае
Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.
10.07.2019 Андрэй Палуда: Адмена смяротнай кары патрэбна ў першую чаргу не нашай дзяржаве, а кожнаму беларусу асабіста
"Беларускі партызан" падрыхтаваў вялікае інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны" Андрэем Палудай і знайшоў адказ на пытанне, чаму адмена смяротнага пакарання патрэбна кожнаму беларусу.
29.05.2019 Як берасцейцы абмяркоўвалі смяротнае пакаранне на "Мова Нанова"?
У Брэсце 27 траўня знакамітыя курсы па беларускай мове “Мова Нанова” правёў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
01.09.2017 У Крычаве дыскутавалі наконт смяротнага пакарання
У “Юрыдычную гасцёўню” ў Крычаў да журналістаў газеты “Вольны горад” і мясцовых грамадскіх актывістаў 26 жніўня завітаў каардынатар кампаніі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі праваабаронца Андрэй Палуда.