viasna on patreon

Мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў працягнуты на адзін год з падтрымкай у 21 голас Відэа

2021 2021-07-13T17:11:49+0300 2021-07-13T17:53:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/resolition_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 ліпеня на 47 сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці.

Члены Савета выказалі глыбокую заклапочанасць парушэннямі правоў чалавека і бесперапыннымі паведамленнямі аб катаваннях і жорсткім абыходжанні з затрыманымі. Яны ў чарговы раз заклікалі беларускі ўрад да захавання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы абароны правоў чалавека і запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх рэпрэсаваных, а таксама непрадузятага расследавання паведамленняў аб парушэннях правоў чалавека і катаванняў.

СПЧ таксама настойвае на тым, каб у Беларусі было перагледжана заканадаўства аб выбарах, якое  цяпер ідзе насуперак з міжнароднымі дэмакратычнымі патрабаваннямі, а таксама каб быў створаны дзяржаўны орган нагляду за выкананнем правоў чалавека.

Прадстаўніца ад Славеніі ад імя Еўрапейскага саюза выклала сутнасць рэзалюцыі і працытавала словы Марціна Лютэра Кінга: 

"Несправядлівасць дзе-небудзь - гэта пагроза справядлівасці паўсюль".

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў ААН Юры Амбражэвіч раскрытыкаваў рэзалюцыю і дзеянні Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі, заклікаў не ўмешвацца ў справы Беларусі і галасаваць "супраць". Яго сваімі выступамі падтрымалі прадстаўнікі ад Расійскай Федэрацыі, Венесуэлы, Кітая, Кубы ды Эрэтрыі.

Па прапанове Расійскай Федэрацыі было праведзенае галасаванне, згодна з якім рэзалюцыя была прынятая:

  • 21 краіна-ўдзельніца выступіла “за”,
  • 7 – “супраць”,
  • 19 – “устрымалася”.

Такім чынам мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў падоўжаны яшчэ на адзін год.

“Міжнародная супольнасць павінна працаваць калектыўна, каб заставіць улады паважаць правы чалавека".

5 ліпеня на 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН прагучала пытанне Беларусі – адбыўся інтэрактыўны дыялог, дзе Спецдакладчык Анаіс Марэн прадставіла свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства