viasna on patreon

Мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў працягнуты яшчэ на адзін год

2023 2023-07-13T15:03:51+0300 2023-07-13T15:04:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aan_sciagi-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці. 

Было праведзенае галасаванне, згодна з якім рэзалюцыя была прынятая:

  • 20 краіна-ўдзельніца выступіла “за”,
  • 6 – "супраць",
  • 21 – “устрымалася”.

Такое рашэнне абумоўлена, у тым ліку, што ўлады Беларусі працягваюць прыгнятаць грамадзянскую супольнасць і пераследаваць праваабаронцаў.

Такім чынам мандат Спецдакладчыка па Беларусі быў падоўжаны яшчэ на адзін год.

Будзе дапоўнена тэкстам рэзалюцыі.

Спецдакладчыца ААН па Беларусі: "Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная"

Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства