viasna on patreon

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год

2023 2023-11-30T16:28:31+0300 2023-11-30T16:31:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/premija-2022_kolb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы "Вясны" Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі:

  • Алег Агееў;

  • Павел Левінаў;

  • Наталля Мацкевіч.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя:

  • Алег Груздзіловіч;

  • Аляксандр Манцэвіч;

  • Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя:

  • Служба эвакуацыі “BYSOL”;

  • Ініцыятыва “Права на абарону”;

  • Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно”.

У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя:

  • Васіль Бераснеў;

  • Уладзь Лабковіч;

  • Паліна Шарэнда-Панасюк.

Нагадаем, Уладзь Лабковіч — фіналіст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года". Ён утрымліваецца за кратамі амаль два с паловай гады. Яго можна падтрымаць паштоўкамі салідарнасці і лістамі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8. Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2023 года, пачатак а 14-й гадзіне. Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства