viasna on patreon

Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы "письмо.бел"

2024 2024-12-26T13:13:18+0300 2024-12-26T13:59:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pismo_bel.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне затрымалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына. У гэты ж час прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт ініцыятывы "письмо.бел", а таксама старонкі яе ў сацсетках. Яшчэ праз месяц КДБ прызнаў ініцыятыву "экстрэмісцкім фармаваннем". Паводле ведамства, Мазур, Каранюхін і Лыкшын маюць дачыненне да "письмо.бел". Па інфармацыі "Вясны", цяпер мужчыны знаходзяцца ў СТ-8, іх абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед ініцыятывы "письмо.бел".

Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур, Павел Каранюхін
Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур, Павел Каранюхін

"Письмо.бел" — сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным, якім карысталіся тысячы беларусаў. Ініцыятыва ў тым ліку дапамагала беларусам заставацца на сувязі з палітзняволенымі, нягледзячы на вымушаную эміграцыю. Пры гэтым толькі 10% лістоў сыходзіла палітвязням, у асноўным сэрвіс быў разлічаны на звычайных асуджаных. Таксама карыстальнікі прымалі ўмовы рэсурсу — не парушаць патрабаванні МУС і не адпраўляць забароненую інфармацыю.

Год таму, у лістападзе 2023 года, у Жодзіне былі затрыманыя Ігар Углік і Аляксандр Лыкшын, якія нібыта з'яўляліся арганізатарамі сэрвісу. Сілавікі тады паведамілі, што змаглі атрымаць доступ да базы заказаў, плацежных звестак, асабістых дадзеных карыстальнікаў і тэкстаў лістоў. Але па інфармацыі "Вясны", сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, а ўсе асабістыя дадзеныя тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца на пошце. Па выніку, у сакавіку 2023 года Ігара і Аляксандра асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі".

Роўна праз год Аляксандра Лыкшына зноў затрымалі ў межах крымінальнай справы. Разам з ім па крымінальнай справе праходзяць таксама Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін. Адразу пасля затрымання мужчынаў з'явілася інфармацыя пра прызнанне сайта ініцыятывы "письмо.бел", а таксама старонкі яе ў сацсетках "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Ужо напачатку снежня перастаў адкрывацца сайт ініцыятывы, ён недасяжны ў Беларусі і за межамі краіны.

12 снежня КДБ абнавіў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў", куды трапіла і ініцыятыва "письмо.бeл". Пры гэтым, у рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты. Да ініцыятывы, паводле КДБ, дачыненне маюць Аляксандр Мазур, Сяргей Антусевіч, Павел Красоўскі, Павел Каранюхін, Аляксандр Лыкшын.

Вядома, што спачатку Мазура, Каранюхіна і Лыкшына ўтрымлівалі на "сутках" паводле адміністрацыйных справаў. Але пазней іх перавялі ў следчую турму № 8 у Жодзіне ў межах крымінальнай справы. Ім інкрымінуюць арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У чым дакладна абвінавачваюць мужчынаў — невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства